Палацава-паркавы комплекс у Гомелі ўключае ў сябе не толькі сам палац, але і яшчэ некалькі самастойных славутасцяў, сярод якіх - капліца-пахавальня Паскевічаў. Пабудавана ў канцы 19 стагоддзя і адносіцца да так званага "рускага стылю", чымсьці нагадвае праваслаўныя рэлігійныя пабудовы 17-18 стагоддзя.

Незвычайная капліца ў Гомелі

Незвычайна выглядае і сам архітэктурны праект капліцы: першы паверх выкананы ў форме квадрата. Дах уяўляе сабой высокі шацёр, які вянчае акуратная цыбульная глаўка. Такія ж цыбулінкі размясціліся і па кутах будынка.

славутасці гомеля

Пахавальня ў Гомелі стала апошнім прыстанкам для многіх прадстаўнікоў шляхетнага роду, у тым ліку, і самога генерала-фельдмаршала Паскевіча. Ідэя будаўніцтва капліцы належыць сыну вядомага генерала, якому перайшоў у валоданне Гомельскі палац у сярэдзіне 19 стагоддзі.

Дзівіць і ўбранне капліцы-пахавальні. У афармленні выкарыстоўваўся і разьбяны камень, і незвычайныя металы, і чырвоная тэракота, і мазаікі, і насценны роспіс.

фота куплена на Envato

Кожная дэталь, кожная дробязь была прадумана архітэктарамі. Прыступкі і цокаль капліцы выкананы з граніту. Алтарны стол і ўнутраная частка цокаля з лабрадорыту, яшчэ адзін стол - з мармуру. Адзін з муроў пахавальні захаваў мазаічнае пано канца 19 стагоддзя. Фасады капліцы ўпрыгожаны маляўнічай кафляй са старажытнарускімі арнаментамі.

капліца пахавальня Паскевічаў.
старое фота першай паловы 20 стагоддзя, крыніца be.wikipedia

У падземным склепе знаходзілася мноства ікон, бронзавых падсвечнікаў і лампад, выкананых са срэбра і фарфору вянкоў на надмагіллях і іншыя ўбранні. 20 стагоддзе пакінла глыбокі рубец у гісторыі гэтай капліцы-пахавальні. Пасля рэвалюцыі 1917 года каплічка была разрабавана. Сур'ёзна пацярпела пахавальня і падчас Другой сусветнай вайны.

У сярэдзіне 20 стагоддзі прынята рашэнне аб наданні статуту архітэктурнага помніка Рэспубліканскага значэння. Пасля гэтага пачаўся перыяд рэстаўрацыйных работ.

Пахавальня Паскевічаў у Гомелі.

Пахавальня знаходзіцца па суседстве з палацам і Петрапаўлаўскім саборам, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую спланаваць паездку ў горад Чачэрск.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя