На ўездзе ў Валожын, адразу за вёскай Капусціна, знаходзіцца капліца 19 стагоддзя. Зараз - гэта праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква пры мясцовых могілках, аднак першапачаткова - капліца, якая будавалася па замове графа Тышкевіча для касцёла святога Іосіфа.
У 1885 годзе капліцу перадалі праваслаўнай царкве, пасля чаго будынак быў нязначна перабудаваны. У савецкі час пабудову не выкарыстоўвалі і яна паступова прыходзіла ў занядбаны стан.
Валожынская капліца рэканструявана ў 2014 годзе. Да званіцы дабудаваны яшчэ адзін ярус у псеўда-рускім стылі архітэктуры.
Недалёка ад гэтага месца можна паглядзець касцёл у вёсцы Пяршаі, а таксама заехаць у Налібоцкую пушчу і ўбачыць тарпанападобных коней.