Гарадскі пасёлак Рось і ўсе яго асноўныя славутасці даволі цесна звязаны з родам Патоцкіх, у якіх тут быў фамільны маёнтак. І калі Траецкі касцёл ды праваслаўны храм імкнуцца паглядзець, то капліцу-пахавальню Патоцкіх часта прапускаюць з-пад увагі.

Неагатычная капліца святога Стэфана ў пасёлку Рось.

Гэтая пабудова размешчана на каталіцкіх могілках і па сваёй архітэктуры чымсьці нагадвае касцёл святой Алены і Сімяона ў Мінску. Тут таксама бачныя неагатычныя рысы, але ўсё ж пераважае неараманскі стыль.

Прыклады неагатычнай архітэктуры ў Беларусі

Неагатычная капліца ў гарадскім пасёлку Рось.

Пахавальня будавалася з 1901 па 1903 год для апошняга ўладальніка мястэчка Рось - графа Стэфана Патоцкага. Ініцыятыву па гэтай працы ўзяла на сябе яго сястра - Ядвіга Браніцкая, якая і замовіла праект капліцы ў мясцовага габрэйскага майстра - Тэафіла Лубы.

Старадаўнія могілкі ў гарадскім пасёлку Рось.

Для будаўніцтва капліцы выкарыстоўвалі сваю цэглу, нават сёння калі паспрабаваць, то можна адшукаць кляймо мясцовага завода «Ros».

Храм на могілках у гарадскім пасёлку Рось.

А вось дэкаратыўныя элементы і разнастайныя храмавыя атрыбуты ўжо прывезлі з Варшавы. Польскі мастак Францішак Эйсманд займаўся афармленнем унутранага ўбрання капліцы. Яго стараннямі з'явіўся алтар і напісаны абраз Святога Стэфана, – копія працы Ларэнца Ліберта з касцёла Сан-Мікеле ў Фларэнцыі.

Старадаўнія могілкі Рось.

Граф Патоцкі памёр у 1910 годзе і пахаваны ў гэтай капліцы. Для яго вырабілі саркафаг з надмагіллем, які размяшчаўся не ў крыпце, а крыху над падлогай. Па чутках, перад смерцю Стэфан Патоцкі часта жартаваў, што баіцца захварэць на рэўматызм у сырой крыпце, таму саркафаг і размясцілі вышэй.

У савецкі час капліцу-пахавальню разрабавалі, магілу Патоцкага апаганілі, а сам саркафаг разбілі ў спробе знайсці каштоўнасці і скарбы. Пасля 90-ых каплічку аднавілі і закансервавалі, а тое няшмат што засталося ад старога драўлянага алтара перанеслі ў касцёл.

Неагатычная капліца святога Стэфана ў гарадскім пасёлку Рось.

Капліца святога Стэфана знаходзіцца на ўскраіне гарадскога пасёлка, у канцы вуліцы Чырвонаармейская, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Калі будзеце ў Росі, то рэкамендую паглядзець невялічкі, але прыгожы будынак садоўніка Патоцкіх. Па магчымасці адпраўляйцеся таксама ў Ваўкавыск і Воўпу.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары