Сённяшнія Ахрэмаўцы ў Віцебскай вобласці - гэта сярэдняга памеру аграгарадок, размешчаны каля возера Дрывяты. Са славутасцяў тут хочацца вылучыць капліцу-пахавальню роду Плятэраў. Аднак яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя, гэтыя месцы былі вядомы як маёнтак Бяльмонт з вялізным паркам, палацам і капліцай. (нататка. з 1976 года Бяльмонты аб'яднаны з Ахрэмаўцамі)

Капліца магільны склеп роду Плятэраў у вёсцы Ахрэмаўцы.

І калі пейзажны парк, які раскінуўся на плошчы 65 гектараў, (на той момант верагодна самы вялікі сядзібны парк Беларусі) часткова захаваўся, то ад палаца не засталося і следа. Палац у Бяльмонтах мае заблытаную храналогію і гісторыю. На карціне Напалеона Орды 1870 года, добра відаць што частка будынка ўжо ў руінах.

Як выглядаў палац Бяльмонт у Беларусі.

Затое палацавая капліца (пабудова правей ад двухпавярховага аб'ёму) - цалкам цэлая. Цікава, што і на старых здымках 30-ых гадоў, 20-га стагоддзя, гэты храм выглядае дзеючым. (Ніжэй фота Яна Булгака, зробленыя ў 1939 годзе)

Капліца Бяльмонт

Капліца ў вёсцы Бяльмонт

З палацам звязана шмат прозвішчаў і ўстанавіць хто пачаў будаўніцтва даволі праблематычна. Ёсць два асноўныя варыянты: Гільзены и Патоцкія, з датай яшчэ складаней, верагодна двухпавярховы мураваны палац пабудаваны ў сярэдзіне 18 стагоддзя.

К Броэль-Плятэрам Бяльмонт і Ахрэмаўцы перайшлі з 1820 па 1830 гады, якраз у той час яны актыўна пашыралі свае ўладанні. Прыкладна тады ж ім дастаўся буйны маёнтак у Опсе (там захавалася сядзіба).

А што з капліцай-пахавальняй каля дарогі?

Датуецца 1858 годам, па архітэктуры нагадвае паменшаны варыянт неагатычнага касцёла.

Неагатычная капліца магільны склеп Ахрэмаўцы.

Неаготыка Беларусі

Па баках могілак захаваліся каменныя пабудовы з бутавага каменя. Па форме нечым падобныя да вартоўні ці магчыма касцяніцы.

Костніца на старых могілках

Кастніца

Костніца Ахрэмаўцы, Браслаўскі раён

Агароджа, як і магільны склеп, цагляная з дэкаратыўнымі аркамі і брамай.

Старыя могілкі каля вёскі Ахрэмаўцы.

У шматлікіх крыніцах пазначана што апошні ўласнік з роду Плятэраў задумаў будаўніцтва новага палаца ў пачатку 20 стагоддзя. Нажаль ніякіх фатаграфій і малюнкаў не захавалася, ёсць толькі інфармацыя, што маёнтак згарэў падчас вайны.

Пахавальня роду Плятэраў

Пахавальня Ахрэмаўцы

Капліцу-пахавальню роду Плятэраў можна знайсці каля трасы Р3, на ўчастку які злучае Браслаў і Шаркаўшчыну. Ніжэй ёсць адзнака з размяшчэннем на мапе:

Калі едзеце ў гэтыя краі з Мінска, то па дарозе можна зрабіць прыпынак у горадзе Глыбокае, а таксама заехаць да касцёлу ў Мосары.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары