На поўначы Брэсцкай вобласці ёсць даволі цікавая вёска Моўчадзь. У пісьмовых крыніцах паселішча згадваецца яшчэ ў 15 стагоддзі, таму гісторыя ля месца дастаткова старажытная. На ўездзе ў вёску звернеце ўвагу на вялікія могілкі, падзеленыя дарогай, тут захавалася невялікая праваслаўная каплічка.
Пра гэтую капліцу вядома няшмат. Верагодна пабудавана ў канцы 19-га стагоддзя. Па форме квадратная, з усіх бакоў прарэзана арачнымі вокнамі-ўваходамі, а завяршаецца шатровым купалам з праваслаўнай цыбулінкай.
Акрамя гэтай капліцы звернеце ўвагу на стараславянскія могілкі. Яны хоць і выглядаюць запушчанымі, але са сваёй асаблівай атмасферай.
У цэнтры Моўчадзі знаходзіцца асноўны праваслаўны храм вёскі - Петрапаўлаўская царква.
Могілкі з капліцай размяшчаюцца на вуліцы Савецкая, амаль адразу на з'ездзе з трасы Р108, ніжэй адзнака на мапе:
Калі будзеце ў гэтых краях рэкамендую наведаць Дварэц, дзе можна паглядзець прыгожы неабарачны касцёл.