На цэнтральнай вуліцы гарадскога пасёлка Халопенічы можна паглядзець руіны праваслаўнага храма, пабудаванага ў сярэдзіне 19 стагоддзі. Былая Успенская царква будавалася на месцы невялікага драўлянага храма, які стаяў тут яшчэ з 1712 года. Скончылі работы над мураваным будынкам прыблізна да 1863 года.

Халопенічы што паглядзець?

У выніку атрымаўся даволі традыцыйны па архітэктуры праваслаўны храм, які мае форму выцягнутага крыжа. Фасад вылучаўся шырокай вежай-званіцай, якая завяршалась цыбульным купалам, а па баках размяшчаліся дзве сіметрычныя рызніцы.

Руіны царквы ў вёсцы Халопенічы

Халопенічы руіны храма

Цікавы факт, што храм заставаўся дзейным амаль да самага заканчэння Другой сусветнай вайны, але быў моцна разбураны ў 1944 годзе, пасля чаго ўжо не аднаўляўся.

Успенская царква ў Халопенічах.

Пра гэты храм у сваіх мемуарах-успамінах шмат пісаў ураджэнец Халопеніч - Адам Багдановіч (бацька Максіма Багдановіча). У яго гонар у цэнтры пасёлка нават усталявалі помнік.

Руіны храма ў вёсцы Халопенічы

Аграгарадок Халопенічы, Беларусь

Руіны храма закансерваваны і абгароджаны, тэрыторыя вакол выглядае цалкам дагледжанай. У канцы 90-ых па суседстве пачалі будаваць невялічкую драўляную цэркаўку, дзе і праводзяцца сёння службы.

Аграгарадок Халопенічы, Мінская вобласць

Старая царква ў Халопенічах
крыніца: “калекцыя Балзункевіча” з сайта Глобус Беларусі, прыблізна 1900 год

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца на вуліцы Рэвалюцыйная, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Яшчэ адна славутасць у Халопенічах - гэта будынак былога кляштара дамініканаў. Калі будзеце ў гэтых краях раю з'ездзіць у Чарэю, каб убачыць маляўнічыя руіны храма на паўвостраве.

1 КАМЕНТАР

  1. Вось невялічкі ўрывак з нарысу Адама Багдановіча:

    “…З сялянамі, якія вяртаюцца, даношу, што з вашага дазволу спаліў я шэсць чараўніц: тры прызналіся, а астатнія – не. Дзве з іх састарэлыя, трэцяя таксама гадоў пяцідзесяці, ды да таго ж адзінаццаць дзён яны ўсё прасядзелі ў мяне пад чанам, так, напэўна, і іншых зачаравалі. Вось і зараз панская жыта ў двух месцах заламана. Я збіраю зараз з дзесяці касцёлаў святую ваду і буду на ёй варыць кісель: кажуць, абавязкова ўсе ведзьмакі прыбегнуць прасіць кісяля; тады яшчэ будзе мне праца!…” 1895 год

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя