У гістарычным цэнтры Віцебска, у 2009 годзе, была зноў адбудавана Васкрасенская царква. Архітэктары паспрабавалі ўзнавіць храм 1772 года, які знаходзіўся на гэтым жа месцы.

Царква Васкрасенская

Царква ў цэнтры Віцебску

Першапачатковы варыянт храма 18 стагоддзі быў выкананы ў архітэктуры віленскага барока. Ёсць здагадкі, што будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам Крыштафа Глаўбіца, – яркага прадстаўніка віленскага барока. Менавіта ён быў архітэктарам суседняй ратушы і знакамітага Сафійскага сабора ў Полацку.

Ратуша і царква ў Віцебску

Царква ў цэнтры Віцебску

Старадаўнюю уніяцкую царкву, якую па чутках пашкадаваў нават Напалеон, узарвалі савецкія ўлады зімой 1936 года. Жахае той факт, што падставай для знішчэння помніка архітэктуры паслужыла яго размяшчэнне (гэта афіцыйна). Прычына гучала наступным чынам: “Васкрасенская царква ў Віцебску перашкаджае руху транспарту».

Васкрасенская царква ў Віцебску на ўзор храма 1772 года.

Пасля распаду СССР прымаецца рашэнне аднавіць царкву. Работы пачалі ў 2005 годзе. Сёння храм дзейны, праваслаўны, адкрыты для ўсіх жадаючых.

Васкрасенская царква ў цэнтры Віцебска

Царкву лёгка знайсці, адзнака на мапе:

Варыянты аглядных экскурсій у Віцебску.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары