Аграгарадок Шчорсы Навагрудскага раёна прывабны для турыстаў, у асноўным, палацава-паркавым ансамблем Храптовічаў.. Сярод пабудоў знакамітага роду быў і рэлігійны храм. Царква ў Шчорсах., збудаваную ў імя Святога Дзмітрыя Салунскага, можна ўбачыць на галоўнай вуліцы.

Той храм, які мы можам бачыць сёння, датуецца 18 стагоддзем. Але раней на гэтым месцы знаходзіўся драўляны касцёл, збудаваны ў далёкім 1396 годзе і знішчаны падчас пажару ў 1758 годзе.

Новы храм будаваўся з цэглы на сродкі Іаакіма Храптовіча. Над праектам царквы працавалі еўрапейскія архітэктары Джузепе Сака, Карла Спампані і Якуб Габрыэль. Работы па будаўніцтве былі скончаны ў 1776 годзе.

Першапачаткова ў касцёле праводзіліся службы для каталікоў. Крыху пазней яго перадалі ў карыстанне уніятаў.

Царква ў аграгарадку Шчорсы

Архітэктура

У архітэктурным плане царква Святога Дзмітрыя Салунскага у Шчорсах пераважае прастата формаў і строгасць, якія кажуць аб класічным стылі з элементамі барока.

Царква ў аграгарадку Шчорсы

Вытанчанасць храму надае арачная галерэя з порцікам. Адразу кідаецца ў вочы вышыня вокнаў. Калі крыху адцягнуцца ад архітэктурных тэрмінаў, можна параўнаць храм з белым караблём.

З другой паловы 19 стагоддзі храм становіцца праваслаўным. Верагодна падчас першай сусветнай была разбурана высокая званіца царквы. У 1960-я гады храм закрылі савецкія ўлады і выкарыстоўвалі яго як спартзалу, а крыху пазней як склад для захоўвання збожжа. З 1988 года рэлігійная пабудова перайшла праваслаўнай царкве і зведала рэканструкцыю.

Царква ў аграгарадку Шчорсы
крыніца: “калекцыя Балзункевіча”, з сайта глобус Беларусь

У нашыя дні храм можна наведаць, тут праводзяцца службы для прыхаджан. Размяшчэнне на карце:

Недалёка ад аграгарадка Шчорсы можна паглядзець Любчанскі замак. Больш славутасцяў Беларусі на мапе.

1 КАМЕНТАР

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя