Па шляху са Смаргоні ў Крэва варта звярнуць увагу на руіны ў мястэчку Наваспаск. Гэтыя разваліны калісьці былі старажытным храмам – спачатку ўніяцкім, затым праваслаўным, а магчыма нейкі час і касцёлам. Царкву пабудавалі ў другой палове 18 стагоддзя па ініцыятыве манахаў базыльянскага ордэна і фінансавай падтрымцы шляхціца Букатага. Першапачаткова царква ў Наваспаску (у многіх крыніцах Суцькава) была уніяцкай, зрэшты як і многія храмы таго часу.

Руіны царквы ў вёсцы Наваспаск.

Будаўніцтва царквы ішло вельмі доўга і складана, агулам заняло каля - 35 гадоў. Архітэктура храма здзіўляла сваёй нетыповасцю. Нават падмурак заклалі не з каменя, а з той жа чырвонай цэглы, што і сцены.

Руіны старажытнага базыльянскага храма ў вёсцы Наваспаск.

Уніяцкім храм у Наваспаску заставаўся нядоўга. Пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай уніяцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі хутка губляла свае пазіцыі. Так ужо ў першай палове 19 стагоддзя будынак выкарыстоўваўся як праваслаўная царква. Верагодна тады ж часткова перабудавана па традыцыях праваслаўя і пераасвячона.

Спаса-Праабражэнская царква ў вёсцы Наваспаск.

Праваслаўнай Спаса-Праабражэнская царква заставалася да пачатку Першай сусветнай вайны. Яшчэ да баявых дзеянняў былі размовы перарабіць храм у касцёл, але гісторыя распарадзілася інакш. Побач з месцам, дзе фактычна стаіць храм, прайшла лінія фронту. Да таго ж царква размяшчаецца на ўзвышшы, таму нядзіўна, што "раны" ад куль і снарадаў былі сур'ёзныя. Да 1917 года будынак быў цалкам разбураны.

Руіны царквы ў вёсцы Наваспаск Беларусь
1917 год
 
Руіны храма ў Смаргонскім раёне
старая паштоўка, прыкладна 1917 год

Пасля заканчэння вайны Наваспаск знаходзіўся ў складзе Міжваеннай Польшчы і паўстала зноў пытанне аб будаўніцтве касцёла, але мясцовыя жыхары не ўспрынялі гэтую ідэю з вялікім энтузіязмам. Выдзяляць грошы на аднаўленне праваслаўнага храма не сталі. Таму ў выніку вырашылі пакінуць пытанне па Спаса-Праабражэнскай царкве да лепшых часоў, якія як зараз відаць, так і не надышлі.

царква новаспаск

З часам будынак яшчэ больш прыходзіў у заняпад, а цэглу пачалі расцягваць для будаўніцтва іншых аб'ектаў. Усё, што засталося ад царквы, можна ўбачыць на фота.

Вядома, у такога месца проста не магло быць сваёй вясковай легенды з багаццем і прывідам. Так хадзілі чуткі, што вялізны скарб, замураваў у сценах яшчэ сам пан Букаты пры будаўніцтве храма. Такім чынам ён "схаваў" вялікую суму для будучага аднаўлення царквы (маўляў прадчуваў што разбураць). А ўсе хто шукаюць скарб без добрай мэты - сустрэнуць толькі прывід злога пана, які пільнуе свае багацці.

Судзячы па ўсім, скарб даўно знайшлі і выдаткавалі на іншыя мэты, відаць прывід не збярог. У 2000 годзе побач з руінамі пабудавалі невялічкую цэркаўку, яе фота ніжэй:

Царква ў вёсцы Наваспаск, Смаргонскага раёна

Знайсці руіны будзе нескладана, яны добра бачныя з трасы, а ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Недалёка ад гэтых мясцін можна наведаць музей у Залессі, а таксама ўбачыць Крэўскі замак

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары