У горадзе Чачэрск, Гомельская вобласць, можна ўбачыць даволі нетыповы для Беларусі праваслаўны храм, размешчаны на кальцавым скрыжаванні. Спаса-Праабражэнская царква была пабудавана ў канцы 18 стагоддзя, на месцы драўлянага папярэдніка, па ініцыятыве тагачаснага ўладальніка Чачэрска – графа Захарыя Чарнышова.
Гэтая царква магчыма ўзведзена адна з першых пасля падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года.
Дакладная дата будаўніцтва невядомая, але ёсць 2 асноўныя версіі. Згодна з першай храм скончылі ў 1779 годзе па праекце італьянскага архітэктара Джакама Кварэнгі. Па іншай - царква пабудавана ў 1783 годзе стараннямі французскага архітэктара Франчэска Растрэлі.
Незвычайная архітэктура царквы сапраўды здзівіць. Храм уяўляе сабой ратонду з прытворам-званіцай. Пабудова мае два ярусы і завяршаецца масіўным купалам з дрэва. Сцены ўпрыгожаны фальш-калонамі, нішамі, пілястрам і карнізамі. Цікава выглядаюць і квадратныя вокны, якія дапаўняюць класічную архітэктуру.
Таксама каларыту гэтай славутасці дадае яе месцазнаходжанне.
У пачатку 20 стагоддзя Чачэрская царква прыбывала ў даволі запушчаным выглядзе, а службы ў асноўным вяліся ў іншым храме - на вуліцы Замкавай (не захаваўся). Аднак па збегу акалічнасцяў толькі гэты будынак з усіх рэлігійных пабудоў горада ацалеў.
Яшчэ адзін незвычайны факт у гісторыі храма – гэта тое, што яго паводле вопісаў вярнулі вернікам ужо ў 1946 годзе. На справе да 1953 года будынак выкарыстоўвалі як склад для збожжа.
У пачатку 2000-ых галоўны праваслаўны храм Чачэрска адрамантавалі, царква дзейнічая і адкрыта падчас службаў па суботах і нядзелях.
Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Пралетарская і Працоўная, ніжэй адзнака з кропкай на мапе:
Побач ёсць яшчэ адна невялікая славутасць - былая сінагога. У цэнтральнай частцы Чачэрска можна паглядзець ратушу і палац Чарнышовых-Круглікавых.