Адзін з найстаражытных гарадоў на тэрыторыі Беларусі - Тураў. Сюды часта прыязджаюць каб паглядзець на ўнікальныя каменныя крыжы і старадаўняе гарадзішча з музеем, наведаць заказнік і атрымаць асалоду ад прыроды. Ёсць у Тураве і класічная палеская славутасць - сіняя драўляная царква. Усіхсвяцкі храм пабудавалі ў першай палове 19 стагоддзя ў архітэктуры традыцыйнага драўлянага дойлідства.
Царква складаецца з 3 зрубаў: прытвор аб'яднаны з вежай-званіцай, малітоўная зала і невялічкая прамавугольная апсіда.
У пасляваенныя гады царкву Усіх Святых закрылі, а будынак выкарыстоўвалі як складское памяшканне. Вернікам храм вернуты ў 1980 годзе - гэта было прымеркавана да знакавага юбілею горада (*1000 гадоў з заснавання Турава).
Храм наведваюць таксама каб убачыць унікальныя артэфакты - 2 каменныя крыжы, якія па чутках валодаюць цудатворнымі ўласцівасцямі. Ёсць нават легенда, што крыжы дасталі з ракі Прыпяць, па якой яны прыплылі з самога Кіева.

Царква знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Ленінская і завулка Базарны, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
Калі будзеце ў гэтых краях, то раю заехаць у старажытны Давыд-Гарадок і таксама наведаць былую сядзібу Алешаў.