У Гродзенскай вобласці, усяго за некалькі кіламетраў ад Слоніма, знаходзіцца ўнікальны будынак – царква-крэпасць Святога Міхаіла Арханёла. Храм па-сапраўднаму старажытны, а яго гісторыя поўная таямніц і загадак, няма нават адназначнага адказу, калі менавіта ён пабудаваны.

Унікальны храм у Сынкавічах

Ёсць некалькі асноўных здагадак. Першае, што царква ў Сынкавічах заснавана ў канцы 15 - першай палове 16 стагоддзя. Па другой - храм датуецца 1407 годам і мяркуецца што перабудаван з прускага замка, па рашэнні самога Вітаўта.

Унікальная царква-крэпасць у Сынкавічах

Унікальная царква-крэпасць у Сынкавічах

Унікальная царква-крэпасць у Сынкавічах

Сынкавіцкая царква лічыцца адны з першых абарончых храмаў часоў ВКЛ. Такіх пабудоў захавалася зусім няшмат. Вакол гэтага ўнікальна храма-крэпасці нажаль захавалася мала гістарычных звестак, большасць з якіх часцяком абвяргаюць адзін аднаго.

Абарончы храм у Сынкавічах.

Царква Святога Міхала Арханёла увабрала ў сябе лепшае ад розных стыляў архітэктуры. Тут ярка праяўляецца готыка, рысы раманскага стылю, рэнесансу і нават старажытнарускага дойлідства.

Найстарэйшыя храмы Беларусі

Сцены таўшчынёй паўтара метра, вежы і байніцы – усё гэта нагадвае хутчэй замак, чым праваслаўны храм. Ёсць здагадкі, што раней была і пятая вежа, якая размяшчалася прама па цэнтры даху, але знікла падчас адной з рэканструкцый.

Старадаўняя царква-крэпасць

Усходнія вежы - круглыя, заходнія трохі адрозніваюцца па стылі. Стаяць на квадратнай падставе, а самі па форме васьмігранныя. Верхнія ярусы веж багата прарэзаны байніцамі. Ёсць здагадкі, што ніжнія ярусы прыстасоўвалі пад скляпы.

Унікальны храм у Сынкавічах

Цікава, што ў гісторыі Сынкавічаў няма звестак аб тым, каб царква-крэпасць разбуралася ці была захоплена. Ёсць нават прыгожая легенда, паводле якой падчас Паўночнай вайны кароль Карл 12 аддаў загад разбурыць храм, але на яго артылерыстаў зляцеліся крумкачы з веж. Прыйшлося рэціравацца і хутка пакінуць Сынкавічы.

Галоўны фасад выглядае незвычайна для такога масіўнага храма. Ярусы франтона ўпрыгожаны выцягнутымі авальнымі нішамі рознай формы. Калісьці гэтыя нішы былі пабелены і мелі ўласныя ўнікальныя малюнкі на рэлігійныя тэмы.

Фасад царквы ў Сынкавічах

Унікальнасці архітэктуры на гэтым не заканчваюцца. Царква ў Сынкавічах мае ажно тры апсіды, якія разам утвараюць адзіную канструкцыю, якая чымсьці нагадвае абарончае ўмацаванне.

Трохапсідны храм у Сынкавічах.

Адну з апсід вянчаюць незвычайныя гатычныя скляпенні ў выглядзе зоркі-шматгранніка (гэта сімвал Царства Нябеснага).

Славутасці Беларусі Сынкавічы

Па ўсім перыметры царквы праходзіць карніз з байніцамі. Цікава выглядае і складаны скатны дах, пад ім гарышча дзе раней размяшчаўся абарончы ярус храма.

Царква святога Міхала Арханёла ў Сынкавічах

Унутры памяшканне дзеліцца на 3 нефы, а галоўная рэліквія якую імкнуцца ўбачыць паломнікі - гэта абраз "Усецарыца".

У 1891 годзе на царкоўнай тэрыторыі была пабудавана вежа-званіца ў 2 ярусы. Ніжняй выкананы з бутавага каменя, верхні з цэглы.

У першай палове 20 стагоддзя царква перайшла ва ўлонне каталіцтва і да пачатку Другой сусветнай вайны дзейнічала як касцёл. Потым доўгія гады будынак выкарыстоўвалі як склад для збожжа. У канцы 80-ых пабудову вярнулі праваслаўнай царкве, пачалася яе рэканструкцыя. Набажэнствы праходзяць кожную нядзелю.

Сынкавіцкая царква

Знайсці гэтую славутасць не складзе працы. Ад Слоніма рухайцеся па трасе Р99 у бок Зэльвы, з'язджайце направа каля ўказальніка “Сынкавічы”.

Побач з храмам ёсць закінуты бровар Пуслоўскіх, а на ўскраіне Слоніма ў гэтага роду быў сядзібны комплекс Альбярцін.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
1 Каментарыі
старыя
новыя больш за ўсё +
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары
Sasha Poshykovich
Адміністратар
Sasha Poshykovich
1 год таму