Гарадскі пасёлак Свір – добра вядомы аматарам вандровак па Беларусі. Тут знаходзіцца вялікае аднайменнае возера, прыгожы касцёл Святога Мікалая, аглядная пляцоўка на старым гарадзішчы, акрамя таго мноства цікаўных аб'ектаў, але не такіх прыкметных і вядомых. Да прыкладу, уздоўж галоўнай вуліцы і трасы Р95 можна паглядзець Успенскую царкву.

Стараабрадніцкая царква ў гарадскім пасёлку Свір

Гэты невялікі драўляны храм выглядае так, нібыта перабудаваны са звычайнай хаты. Магчыма, так і адбылося ў 1906 годзе. З тыпавых рэлігійных элементаў тут можна вылучыць толькі дзве сціплыя цыбульных вежкі, ды бабінец.

Царква Свір

Аднак гэтая свірская царква цікавая не сваёй архітэктурай, а хутчэй тым фактам, што адносіцца да стараабрадніцкай плыні праваслаўя. Гэта даволі радыкальная галіна, якая абвяргала ўніфікацыю праваслаўнага служэння ў сярэдзіне 17 стагоддзя.

Старое фота - гарадскі пасёлак Свір
старая паштоўка 1916 года

Храм знаходзіцца не вельмі зручна і прыпаркавацца побач будзе праблематычна. Таму лепш пакінуць машыну дзе-небудзь у цэнтры Свіры і прайсціся пешшу. Ніжэй кропка з размяшчэннем аб'екта на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую таксама з'ездзіць у суседнія Дабраўляны, дзе знаходзілася сядзіба Гюнтэраў.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя