Прыкладна ў 40 кіламетрах ад Гомеля, у бок Добруша, знаходзіцца вёска Стары Крупец. Са славутасцяў тут цікавая класічная драўляная царква Святой Тройцы. Храм пабудавалі ў сярэдзіне 19-га стагоддзя, на месцы старой царквы 1804 года.

Стары Крупец царква Траецкая

Траецкая царква добра бачная з дарогі і знаходзіцца ў самым цэнтры вёскі Стары Крупец. З'яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства.

Недалёка ад гэтага месца можна паглядзець яшчэ некалькі храмаў: царкву ў Чырвоным партызане, руіны ў Леніна, царкву Чарацянку. Іншыя славутасці Беларусі на мапе.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя