Недалёка ад Гомеля ёсць вёска Старая Беліца. Калісьці тут знаходзіўся маёнтак Солтанаў і сядзібны парк. Праўда да нашых дзён гэтыя славутасці не захаваліся. Затое ў пасёлку засталася драўляная царква 18 ст..

Цікава, што ў часы Кіеўскай Русі на месцы Старой Беліцы было заможнае селішча. Верагодна гэта тэндэнцыя захоўвалася дастаткова доўга. Так пры Пятры Румянцавым сюды перавезлі павятовую адміністрацыю з Гомеля. Пры ім жа, у 1771 годзе, была скончана царква святога Мікалая. (Па іншых крыніцах храм пабудаваны раней - у 1710 годзе).

Па форме царква квадратная, выканана з дрэва. У архітэктуры спалучаюцца элементы драўлянага дойлідства і часткова барока. Вядома, што царква ў Старой Беліцы часткова перабудавана ў 1893 годзе. У 1917 годзе, падчас утварэння саўгаса, храм цалкам разрабавалі. З 1937 года царква была зачынена аж да 42 гады. А ў 1944, мясцовыя жыхары здолелі нават аднавіць храм і зрабіць невялікі рамонт.

Калі адправіцца ў бок Жлобіна, тыя вы зможаце наведаць унікальную сядзібу Чырвоны Бераг. Больш славутасцяў Беларусі на мапе и варыянты экскурсій.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя