У роўнай аддаленасці ад Оршы і горада Дуброўна ёсць вёска Солаўе (Салаўі) дзе можна паглядзець руіны праваслаўнага храма сярэдзіны 19 стагоддзя. Пра гэтую царкву зусім няшмат інфармацыі, але нават яна супярэчлівая і няпоўная. У адных крыніцах храм носіць назву Святой Тройцы, а ў іншых святых Канстанціна і Алены. Магчыма гэта звязана з тым, што да ўзвядзення мураванага будынка на гэтым месцы ўжо стаяла драўляная царква. Сама вёска Солаўе згадваецца ў летапісе яшчэ ў 1595 годзе як уладанне Сапегаў, а ў пазнейшыя часы – Любамірскіх.

Руіны храмы ў вёсцы Салаўе

Руіны царквы святых Канстанціна і Алены ў вёсцы Салаўе.

Царква мае рысы псеўдарускага стылю з даволі тыповай планіроўкай для тагачасных праваслаўных храмаў.

Закінутыя храмы Беларусі

Нягледзячы на ​​закінутасць усярэдзіне даволі чыста, ёсць нават невялічкі самаробны алтар, які зрабіў мясцовы жыхар.

Закінутыя месцы Беларусі

Старадаўняя царква ў Аршанскім раёне

Царкву ў Солаўі закрылі ў 1919 годзе, нейкі час пасля гэтага выкарыстоўвалі пад патрэбы мясцовага калгаса.

Разваліны царквы вёска Салаўе

Закінутая царква ў вёсцы Салаўе

Цікавая архітэктурная асаблівасць храма - гэта псеўдагатычныя вокны і партал.

Закінутая царква ў Аршанскім раёне

Знайсці гэтую славутасць Аршанскага раёна будзе нескладана, руіны знаходзяцца ў пары кіламетраў ад трасы Е95, ніжэй адзнака на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях зазірніце і да іншага закінутага храма ў вёсцы Высокае.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары