Смаляны - гэта буйны аграгарадок у Віцебскай вобласці, Аршанскага раёна. Ёсць цікавая версія, што сваю назву ён атрымаў ад галоўнага занятку жыхароў, якія здабывалі смалу і праславіліся на ўсю мясцовасць сваімі смалярнямі. Багата гэтае месца і на славутасці. Тут знаходзіўся замак Белы Ковель, у якім пражывала княжая сям'я і іх набліжаныя. Часткова захаваўся касцёл Дзевы Маріі, а таксама царква святога Алексія, якая сёння закінутая, але выглядае масіўна і нават манументальна.
Царква ў Смалянах была ўзведзена з часткова запазычанага матэрыялу ў замка, у псеўдарускім стылі, у 1864 годзе.
Побач з храмам знаходзіцца пахавальня Сямёнавых, пачатку 20 стагоддзя. Сваёй формай здалёк нагадала сапраўдны дот, але падышоўшы бліжэй пытанні адпалі. Унутры часткова захавалася дэкаратыўная плітка, што дзіўна, бо мясцовыя жыхары зладзілі ў капліцы памыйніцу.
Уваход у храм вянчае высокая вежа-званіца, якая цудам змагла перажыць некалькі войнаў і не разбурыцца.
Царкву асвяцілі ў гонар свяціцеля Алексія, мітрапаліта Маскоўскага, які нарадзіўся ў 1293 годзе. Яшчэ ў дванаццаць гадоў ён быў падстрыжаны ў манахі і правёў у манастыры амаль дваццаць гадоў. Алексій яшчэ пры жыцці праславіўся як цудатворац.
Царкву закінулі ў пасляваенны час і нягледзячы на шматлікія спробы кансервацыі, будынак працягвае разбурацца.
У апошні свой візіт да руін, звярнуў увагу, што абрынуўся шатровы дах на званіцы (кастрычнік 2022 года).
Закінуты храм з магільным склепам знаходзіцца ледзь наводдаль ад цэнтра, у самым канцы вуліцы Аляксееўская.
У пасёлку Смаляны ёсць і яшчэ адна царква – Спаса-Праабражэнская, выкананая з дрэва, якая дзейнічае. Паглядзіце варыянты экскурсій у Віцебску, а таксама мапу славутасцяў Беларусі.