У Пярковічах, калі рухацца ад сядзібы Віславухаўпраз увесь парк і дарогу, то патрапіш да старажытнай царквы. Гэты храм, як і сядзібны дом, скончылі будаваць у 1805 годзе. Працы вяліся на грошы тагачаснага ўладальніка Пярковічаў Зянона Віславуха.

Царква 1805 года ў вёсцы Пярковічы

Успенская царквапершапачаткова будавалася як уніяцкая, а пасля забароны уніі стала праваслаўнай. Па сваёй архітэктуры Пярковіцкая царквапрыклад позняга класіцызм. Храм прамавугольны, аднанефны, безапсідны. Цікавы фасад з трохкутным франтонам на двух парах дарыйскіх калон.

Царква 1805 года ў вёсцы Пярковічы

Па перыметры будынка ідзе карніз да якога прымыкаюць квадратныя паўкалоны.

Царква Успенская ў Пярковічах.

Над уваходам ёсць аркавая ніша з іконай на гербавым фоне Віславухаў.

Царква 1805 года ў вёсцы Пярковічы

Царкву ў Пярковічах зачынілі ў савецкі час, у 1961 годзе. Храм адабралі ў прыхаджан і арганізавалі ў ім сховішча ўгнаенняў. За доўгія гады такой эксплуатацыі будынак прыйшоў у запусценне. Адрэстаўравана ў 90-ыя на грошы мясцовых жыхароў, пасля чаго зноў вернута вернікам.

Царква ў Пярковічах

Побач з царквой у сярэдзіне 19 стагоддзя пабудавана невялічкая вежа-званіца.

Званіца Пярковічы

Славутасць знаходзіцца каля трасы H639, ніжэй адзнака на мапе:

Недалёка ад вёскі захавалася цікавая гатычная капліца-пахавальня роду Ажэшкаў, па магчымасці паспрабуйце таксама заехаць.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары