Аграгарадок Малая Бераставіца знаходзіцца на трасе Р99 паміж Гродна і Ваўкавыскам. Са славутасцяў тут варта вылучыць: касцёл, былы крухмальны завод і царкву.

Малая Бераставіца Беларусь

Царква святога Дзмітрыя Салунскага ў Малой Бераставіцы. пабудавана ў 1866 годзе. Храм тыпавы, выкананы ў псеўдарускім стылі з дробных бутавых камянёў і цэглы. Падобныя цэрквы вядомыя як “мурашкоўкі“. Актыўна будаваліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі пасля задушэнне паўстання Кастуся Каліноўскага.

Царква святога Дзмітрыя Салунскага ў Малой Бераставіцы.

Царква ў вёсцы Малая Бераставіца.

Царква дзеючая, з надгледжанай акуратнай тэрыторыяй і свежым рамонтам. Відаць, што за храмам сочаць.

Царква святога Дзмітрыя Салунскага Малая Бераставіца.

Царква знаходзіцца ў аграгарадку Малая Бераставіца, адразу на з'ездзе з трасы.

Недалёка ад гэтых мясцін будзе цікава паглядзець сінагогу ў Індуры.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя