У прымежнай зоне Гомельскай вобласці ёсць вёска з савецкай назвай Леніна (раней сяло Папоўка). З цікавага тут руіны царквы Святога Мікалая, храм які ўзвялі яшчэ ў 1848 годзе. У архітэктуры быў адлюстраваны пераход ад барока да класіцызму, які сёння ўжо цяжка ўбачыць. Будавалі царкву на сродку і пры падтрымцы графа Завадоўскага.

Царква і руіны ў вёсцы Леніна

У савецкі час Свята-Мікольскую царкву выкарыстоўвалі як мясцовы клуб, а пасля пад склад. У час ВАВ храм быў часткова разбураны і доўгія гады стаяў у закінутым выглядзе. Побач з руінамі пабудавана невялікая сучасная царква, у якой зараз і вядуцца службы.

Паглядзіце і іншыя храмы Гомельскай вобласці: царква ў вёсцы Стары Крупец, храм у Чырвоным Партызане. Больш славутасцяў Беларусі на мапе, а таксама экскурсіі па Гомелі.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя