Па звілістай рацэ Іпуць у Гомельскай вобласці размясцілася некалькі населеных пунктаў. Сярод якіх ёсць невялікая вёска Галавінцы, дзе можна ўбачыць старую драўляную царкву. Праваслаўны храм быў пабудаваны ў 1841 годзе. З 30-ых гадоў 20 стагоддзя, Пакроўская царква была зачынена. У той пэрыяд якраз быў арганізаваны мясцовы калгас. Цікава, што падчас ВАВ, у 1942 годзе, у храме зноў пачалі праводзіць службы.

Наступны сумны этап для царквы ў Галавінцах наступіў у 1963 годзе. Тады будынак храма перарабілі ў сельскі клуб. Падобны лёс спасцігаў мноства рэлігійных устаноў на тэрыторыі. Беларусі. З 93 года, царква вернута вернікам, быў выкананы капітальны рамонт.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя