У самым цэнтры Дзяржынска, знаходзіцца царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Будаўніцтва храма завяршылася ў 1850 годзе. Да пачатку 20 стагоддзя ў парафію ўваходзіла каля дзесяці населеных пунктаў. Царква ў Дзяржынску нават згадваецца ў кнізе этнографа і публіцыста Паўла Шпілеўскага «Падарожжа па Беларусі і Палескім краі».

Славутасці Дзяржынска

Як і для многіх храмаў, 30-я гады былі цяжкія для Свята-Пакроўскай царквы. У 1936 году яе зачынілі, знеслі купал, і сталі выкарыстоўваць як складское памяшканне. Улетку 1937 г. святар Сергій Садоўскі, які на той момант узначальваў парафію, быў узяты пад варту. А восенню таго ж года яго расстралялі.

Выдатныя мясціны Дзяржынска.

У ваенныя гады царква ў Дзяржынску зноў аднавіла працу. У 1942 годзе яе адкрылі, і паспешліва праводзілі аднаўленчыя працы з дазволу нямецкіх акупацыйных улад. Пасля гэтага храм працаваў бесперапынку.

Свята-Пакроўская царква ў Дзяржынску
крыніца фота: Глобус Беларусі

Затым было яшчэ некалькі капітальных рамонтаў у 90-ыя і 2000-ыя. У 1998 годзе на тэрыторыі Пакроўскай царквы была пабудавана сучасная асобна стаячая званіца.

што паглядзець у дзяржынску

Асаблівую ўвагу храм прыцягнуў у 2005 годзе, калі ў сценах царквы міратачылі адразу 12 ікон. Гэта вельмі рэдкая з'ява, каб адначасова плакала столькі ікон. Таму людзі прыязджалі сюды са ўсёй акругі, а службы праходзілі амаль кожны дзень.

што паглядзець у дзяржынску

Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы - гэта адна з цікавых славутасцяў сучаснага Дзяржынска.

Недалёка знаходзіцца горад Ракаў, багаты на гісторыю і цікавыя месцы. Паглядзіце таксама маршрут па славутасцях паблізу Мінска.

4 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары