Дрысвяты - гэта цікавая вёска Браслаўскага раёна, размешчаная амаль на мяжы трох дзяржаў (Літвы, Латвіі і Беларусі). Багатая і заблытаная гісторыя Дрысвят дала месцы неабходны турыстычны патэнцыял. У пасёлку захаваўся прыгожы драўляны касцёл, замчышча на востраве, а таксама ўнікальны помнік тэхнічнага прагрэсу. ГЭС "Дружба Народаў". Ёсць і яшчэ некалькі годных славутасцяў, адна з якіх - царква святых Пятра і Паўла.
Праваслаўны храм будаваўся ў пачатку 20 стагоддзя, з 1907 па 1908 года. Архітэктура царквы даволі традыцыйная для таго перыяду часу і адносіцца да псеўда-рускага стылю.
Петрапаўлаўская царква складаецца з 4 умоўных частак: вежа-званіца, сумешчаная з бабінцам, трапезная з пакоем святара, асноўны аб'ём храма і невялікая пяцігранная апсіда.
Царква ў Дрысвятах знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Школьная и азёрная, калі ехаць па дарозе з Опсы, то міма будзе складана праехаць.
Браслаўскі рэгіён багаты на гістарычныя мясціны і помнікі, рэкамендую наведаць па дрогу ў Дрысвяты касцёл святога апостала Якуба ў вёсцы Мілюнцы.