Бездзеж- гэта буйная вёска ў Драгічынскім раёне, Брэсцкай вобласці. Першыя гістарычныя звесткі аб гэтым месцы адносяцца яшчэ да першай паловы 15 стагоддзя. Цікава, што некалі Бездзеж быў не проста паселішчам, а цэлым горадам, пакуль яго не спалілі шведы падчас Паўночнай вайны. Сёння пра багатую гісторыю гэтага краю нагадвае некалькі славутасцяў, сярод якіх царква святой Тройцы.

Драўляная Траецкая царква ў вёсцы Бездзеж

Траецкая царкваразмешчана ў самым цэнтры вёскі Бездзеж. Пабудавана з дрэва ў 1784 годзена месцы храма-папярэдніка. Выканана ў традыцыйным стылі народнага драўлянага дойлідства з элементамі архітэктуры барока.

Бездзеж Драгічынскі раён царква.

Перад уваходам на тэрыторыю храма стаіць двухузроўневая брама-званіца, як і царква, драўляная. Дакладная дата яе будаўніцтва невядомая, верагодна гэта канец 18 - пачатак 19 стагоддзя. Затое вядома што храмавы звон адліты яшчэ ў 1776 годзе.

Славутасці Беларусі - вёска Бездзеж.

Царква ў вёсцы Бездзеж.

Побач з царквой ёсць яшчэ адна славутасць - каменны Траецкі касцёл. Знайсці гэтыя месцы зусім нескладана. Бездзеж знаходзіцца па дарозе з Хомскау Моталь, глядзіце адзнаку на мапе ніжэй:

На ўездзе ў вёску звернеце ўвагу на мемарыяльную капліцудругой паловы 18 стагоддзі. Па магчымасці паспрабуйце наведаць неафіцыйную сталіцу Палесся - Пінск.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары