Адной з славутасцяў старажытнага мястэчка Лыскава з'яўляецца драўляная царква Раства Багародзіцы, якую даволі часта называюць адным з найпрыгажэйшых праваслаўных храмаў у гэтым рэгіёне. Царкву пабудавалі да 1933 года па праекце Станіслава Пятроўскага ў закапанскім стылі архітэктуры. На момант узвядзення храма, Лыскава знаходзілася ў складзе Міжваеннай Польшчы і для будаўніцтва патрабавалася атрымаць дазвол, а таксама сабраць вялікую па тых часах суму - 40 тысяч злотых.

Лыскава храм

Драўляная царква Раства Багародзіцы Лыскава.

Акрамя ўнікальнай архітэктуры храму пашанцавала і з пункту гледжання адсутнасці ганенняў-разбурэнняў. Царкву не зачынялі ў пасляваенныя гады і з яе не рабілі розныя склады для ўгнаенняў і да т.п. Так напрыклад суседні касцёл Найсвяцейшага Сэрца разабралі на цэглу для ўзвядзення мясцовай школы.

Як выглядала царква ў Лыскава?
аўтар фота: Tomasz Wiśniewski (1941-43 гады). Справа бачны касцёл Найсвяцейшага Сэрца, а злева - руіны Траецкага касцёла

Драўляная царква ў Лыскава

Лыскоўская царква размяшчаецца ў самым цэнтры аграгарадка, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У гэтых краях будзе таксама цікава паглядзець мемарыяльную калону ў Асошніках і наведаць гарадскі пасёлак Поразава (там ёсць старажытная сядзіба, касцёл, царква і былая сінагога).

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары