Гарнастаевічы, Свіслацкага раёна, належалі прадстаўнікам роду Бутаўт-Андрэйкавічаў з сярэдзіны 18 стагоддзя. Як і належыць, у гэтага старажытнага роду ў мястэчку была свая сядзіба (часткова захаваліся гаспадарчыя пабудовы). Акрамя таго, у 1801 годзе, пабудаваны храм, першапачаткова каталіцкі, а пасля падаўлення паўстання 1863 - праваслаўны. Менавіта царква Святых Пятра і Паўла сёння з'яўляецца галоўнай славутасцю ў вёсцы Гарнастаевічы.
Храм мае класічную архітэктуру і прастакутную форму, вылучаецца порцікам на шасці калонах. Сцены выкладзены з выкарыстаннем бутавага каменя, што падкрэслівае вялікі ўзрост збудавання.
На старым здымку першай паловы 20 стагоддзі бачна што яшчэ няма каменнай агароджы, а званіца ўяўляла сабой невялічкую драўляную вежку.
У савецкі час царкву выкарыстоўвалі як склад, вернікам яе вярнулі ў пачатку 90-ых, тады ж была дабудавана брама-званіца.
Ёсць меркаванне, што храм у Гарнастаевічах першапачаткова і ўвогуле будаваўся як уніяцкі. Крыху радзей сустракаецца версія аб тым, што пабудова з'яўляецца фамільнай капліцай Бутаўт-Андрэйкавічаў.
Найпрыгажэйшы сядзібны дом, пабудаваны пры Яраславе Бутаўт-Андрэйкавічы, да нашых дзён захаваўся ў моцна перабудаваным выглядзе. Аднак дзякуючы даваенным фота можна ўбачыць як сядзіба выглядала ў лепшыя гады.
Адной з самых вядомых прадстаўніц роду лічыцца Марыя-Магдалена - мастачка і выкладчыца, якая жыла ў Гарнастаевічах з 1881 па 1933 гады. Пасля смерці была пахаваная ў Поразава, дзе ў Бутаўт-Андрэйкавічаў была яшчэ адна сядзіба.
Каб знайсці Петрапаўлаўскую царкву з'язджайце з трасы Р78 на вёску Гарнастаевічы, храм знаходзіцца ў самым цэнтры населенага пункта, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую паглядзець руіны касцёла Святога Яна Хрысціцеля ў Грыневічах, а таксама заехаць у адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі - Ваўкавыск.