Якіх толькі незвычайных гістарычных аб'ектаў не ўбачышь, вандруя па Беларусі. Так напрыклад у вёсцы Дубатоўка, Смаргонскага раёна, можна паглядзець 2 старадаўніх нямецкіх бункера, часоў Першай сусветнай вайны. Гэтыя збудаванні бетонныя, будаваліся ў 1916-17 гадах, аднак сказаць упэўнена для якіх мэт яны выкарыстоўваліся даволі складана.

Дубатоўка, Беларусь

На адным "бункеры" ёсць надпіс на нямецкай "Erbaut II.BATLL.JR33.Mai 1917", што азначае - пабудавана другім батальёнам у траўні 1917 года.

Бункер у вёсцы Дубатоўка

Другі бункер размяшчаецца на скрыжаванні, амаль у самым цэнтры вёскі Дубатоўка.

Незвычайны нямецкі бункер

Тут нямецкія інжынеры дадалі над уваходам цэлы барэльеф з рамкамі і пілястрамі, а таксама надпісам - "Gärtners Heim", што даслоўна азначае - дом садоўніка. Магчыма гэты бункер выкарыстоўвалі як харчовы склад?

ДОК Першай сусветнай вайны ў Дубатоўцы

Праз дарогу стаіць невялікая драўляная каплічка, пабудаваная ў першай палове 20 стагоддзя (1930).

Капліца ў вёсцы Дубатоўка.

А калі ад населенага пункта ад'ехаць крыху ў бок мястэчка Абрамаўшчына 3, то ў лясах можна адшукаць нямецкую палявую кухню, дзе на сценах захавалася цікавае мастацкае афармленне.

Калі будзеце ў гэтых краях рэкамендую з'ездзіць у Данюшава і Жодзішкі.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары