Цімкавічы сёння – гэта буйны, але крыху сумны, аграгарадок Капыльскага раёна. Гісторыя ў месца багатая і дастаткова старажытная, так у летапісе гэтыя землі згадваюцца яшчэ ў канцы 15 стагоддзя, як уладанні Алелькавічаў. Затым Цімкавічы перайшлі да Хадкевічаў, а пасля і да Радзівілаў пры якіх была пабудавана новая сядзіба (19-ае стагоддзе). Ад таго маёнтка амаль нічога не захавалася , на карце нават складана знайсці месцазнаходжанне. Адзіная пабудова, якая верагодна адносіцца да вотчыны Радзівілаў у Цімкавічах, - бровар пачатку 20 стагоддзя.

Закінуты бровар у вёсцы Цімкавічы

Як і большасць такіх пабудоў у Беларусі, былы бровар закінуты. Яго стан лепш чым у многіх субратаў (да прыкладу бровар у Чэрніхаве або вінакурня Абуховічаў), але перспектыў у гэтага будынка няшмат.

Цімкавічы, бровар у Капыльскім раёне

Акрамя самога бровара ёсць яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў і вялікае спіртсховішча.

Закінутыя месцы Беларусі

Спіртасховішча Цімкавічы

Бровар знаходзіцца крыху ў аддаленні ад цэнтра аграгарадка. Калі ехаць ад месца, дзе раней быў касцёл, то трэба рухацца па вуліцы 17-га Пагранатрада і з'ехаць на Аўтабазаўскую. Ніжэй кропка на карце:

У Цімкавічах таксама можна паглядзець старадаўнюю браму-званіцу пры царкве святога Мікалая.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары