Канвелішкі, Воранаўскага раёна, – добра знаёмы аматарам паездак па Беларусі, якраз тут знаходзіцца незвычайны драўляны касцёл Сэрца Езуса. А пры жаданні можна ўбачыць і яшчэ адзін цікавы аб'ект - руіны бровара (вінакурні) у Малых Канвелішках (першапачаткова ўсе гэтыя землі былі адным маёнткам).

Руіны бровара Умястоўскіх у Канвелішках

Пабудова мае даволі тыпавую архітэктуру для падобных збудаванняў. Выканана з буйных бутавых камянёў і цэглы. Цэнтральная частка вылучаецца высокімі арачнымі вокнамі. Бровар датуецца 1890 годам і будаваўся пры Уладзіславе Умястоўскім.

Руіны бровара Умястоўскіх у Канвелішках

У пачатку 2000-ых, бровар спрабавалі перабудаваць, на жаль (ці на шчасце?) - няўдала. У выніку гэтых работ у будынка з'явілася нягеглае левае крыло.

Руіны бровара Умястоўскіх у Канвелішках

Калі верыць старым мапам, то недалёка ад бровара размяшчаўся і сядзібны дом Умястоўскіх, але знайсці дакладнае месца я не змог. Ніжэй кропка з адзнакай руін бровара:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую таксама з'ездзіць у Геранёны, дзе захаваўся храм 16 стагоддзя, а таксама старажытнае замчышча.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя