Браслаў - гэта вядомы горад Беларусі, да якога часта дадаюць прыстаўку “турыстычны” і на тое ёсць важкая прычына. Горад, як і ўвесь рэгіён у цэлым, з'яўляецца сапраўдным азёрным краем, куды з задавальненнем прыязджаюць тыя самыя турысты. Акрамя прыроды, у Браславе ёсць і класічныя славутасці - архітэктурныя помнікі, адзін з найбольш цікавых - касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Браслаўскі касцёл

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе.

Браслаўскі касцёл пабудавалі ў 1824 годзе. Першапачатковы варыянт быў больш сціплы па памерах і не мог умясціць усіх жадаючых (прыход у нейкі момант даходзіў да 16 тысяч чалавек). Таму да канца 19 стагоддзя храм перабудавалі і значна пашырылі.

Браслаўскі касцёл

Новы касцёл датуецца 1897 годам і ад старога ён захаваў толькі часткі сцен. Калі ўважліва прыгледзецца, то мур адрозніваецца па колеры і матэрыялу (задняя і левая сцяна).

Каталіцкі храм у Браславе.

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе.

Касцёл Нараджэння Панны Марыі – гэта помнік неагатычнай архітэктуры з рысамі неараманскага стылю. Па форме пабудова прастакутная, аднавежавая, безапсідная, па краях фасада ўстаноўлены пінаклі. Сцены выкананы з чырвонай цэглы і буйнога бутавага каменя.

Што паглядзець у горадзе Браслаў

У пасляваенны час касцёл у Браславе на некалькі гадоў закрылі, але прыхаджане здолелі абараніць храм і ён зноў стаў дзейным. Як разумееце, для савецкага часу падзея амаль унікальная.

Браслаў

З касцёлам звязаны і цікавы факт, яго можна ўбачыць у савецкай кінастужцы 1967 года - "Вайна пад стрэхамі".

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе.
скрыншот з фільма “Вайна пад стрэхамі”
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе.
скрыншот з фільма “Вайна пад стрэхамі”

Дарэчы ў гэтай жа кінакарціне мільгае і іншая вядомая славутасць Беларусі - нямецкія вайсковыя могілкі ў Дзесятніках.

Славутасці Браслава

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі Браслаў

Па суседстве з касцёлам стаіць праваслаўная царква Успенская, якую таксама пабудавалі ў 1897 годзе.

Калі будзеце ў гэтых краях, то раю паглядзець капліцу-пахавальню Плятэраў у Ахрэмаўцах. Іншы цікавы напрамак - Опса, там часткова захавалася сядзіба Плятэраў и святога Яна Хрысціцеля.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя