Калі ехаць з Полацка ў Дзісну па трасе Р14, то па дарозе будзе невялічкая вёска Бяздзедавічы, дзе можна паглядзець сядзібу і капліцу-пахавальню роду Рымскіх-Корсакавых, сёння - царква Іверскай іконы Божай Маці.

Праваслаўная капліца 1910 года ў вёсцы Бездзедавічы.

Капліца будавалася прадстаўнікамі Корсакаў у першай палове 20 стагоддзя, скончана ў 1910 годзе. Візуальна храм складаецца з дзвюх частак: ніжняя выканана з буйнога бутавага каменя, а верхняя з чырвонай цэглы.

Бездзедавічы храм на гары

Будынак вылучаецца васьмігранным барабанам, упрыгожаным у падставе какошнікам. Дах завяршаецца традыцыйнай цыбульнай глаўкай. Перад уваходам масіўны рундук на 2 вялізных калонах. Па сваёй архітэктуры каплічку можна аднесці да псеўдарускага стылю.

Бездзедавічы, Віцебская вобласць

Верагодна прадстаўнікі Рымскіх-Корсакавых у гэтай капліцы так і не былі пахаваны. Пасля рэвалюцыі 1917 года Бяздзедавічы яны пакінулі і назад больш ніколі не вярталіся.

У іх сядзібе размясцілася машынна-трактарная рамонтная станцыя, а затым бальніца сястрынскага догляду. Лёс капліцы-пахавальні даволі туманны, інфармацыі зусім няшмат. Вядома, што ў 90-ыя часткова адрамантавана і перададзена прыходу царквы ў суседняй вёскі Шпакоўшчына. Цяпер дзейнічае ўжо як самастойны праваслаўны храм.

Царква ў вёсцы Бездзедавічы.

Царква ў Бяздзедавічах стаіць на пагорку каля дарогі, таму міма ніяк не праехаць, для зручнасці ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У гэтых краях працуе паромная пераправа праз Заходнюю Дзвіну, якая злучае Дзісну і Луначарскае.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары