Сённяшнія Беняконі – гэта буйны аграгарадок Воранаўскага раёна, які ўдала размяшчаецца недалёка ад мяжы з Літвой. Праз населены пункт праходзіць як аўтамабільная траса (аўтамагістраль) М11, так і чыгуначныя пуці. Дарэчы, чыгуначная сувязь на гэтым участку лічацца адной з найстарэйшых у Беларусі, адкрылася ў далёкім 1884 годзе (Вільня-Ліда-Баранавічы-Лунінец). У канцы 19 стагоддзі тут з'явілася і аднайменная чыгуначная станцыя са сваім вакзалам.
Як выглядаў першы вакзал у Беняконях ужо невядома, затое захаваўся вось такі цікавы будынак першай паловы 20 стагоддзя. Закапанскі стыль?
Амаль ідэнтычная чыгуначная станцыя знаходзіцца ў вёсцы Бастуны, верагодна як і беняконская будавалася ў той перыяд, калі Заходняя тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад міжваеннай Польшчы.
Акрамя будынку станцыі захавалася і воданапорная вежа.
Бачна што дах перабудавалі, але першапачатковая архітэктура, як і ў станцыі, - засталася без змен.
Станцыя ў Беняконях зараз не такая актыўная і загружаная, асноўныя цягнікі – гэта альбо таварнікі, альбо дызель з Ліды.
Ніжэй кропка з адзнакай гэтага аб'екта на мапе:
У Беняконях таксама раю паглядзець касцёл Святога Яна Хрысціцеля, а калі час дазваляе, то заехаць у Гайцюнішкі.