Пашыраем свой кругагляд: беларускія прымаўкі, прыказкі і фразеалагізмы. Усе мы чулі рускія эквіваленты крылатых выразаў, але ці ведаеце вы, як яны гучаць на нашай роднай мове?
Баба з воза - кабыле лягчэй
Баба з калёс, а каня як чорт панёс. / Баба з колёс каню святая.
Баш на баш
Галава на галоваў. / Цэнь на кошт. / Вуха на вуха.
Без працы не выцягнеш і рыбку з сажалкі
Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці. / Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. / Каб вады напіцца, трэба ёй пакланіцца. / Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбы не зловіш не памачыўшыся. / Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш.
Бесталковая галава нагам спакою не дае
За дурной галавой нагам неспакой. / Скупы двайчы плоціць, а дурны двайчы ходзіць. / Галава нагам зладзей
Будзе і на нашай вуліцы свята
Зазірне сонца і ў наша ваконца. / Прыйдзе тая нядзеля, што будзе і маё вясельле. / Калісьці і наш Бог праспіцца
Як снег на галаву
Быццам з неба спаў. / Як з тупы спаў. / Няйначай з неба зваліўся.
У госці са сваім самаварам не ходзяць
У халадзец вады не льюць, а ў лес дроў не вязуць. / У крыніцу не носяць вадзіцу.
У кожным жарце ёсць доля праўды
Няма байкі без праўды. / Шуткі нічога не вартыя, але часам праўдзяцца. / Гадзінам жарты выходзяць на праўду.
У нагах праўды няма
Сядзь, няхай крысы не вісяць. / Ногі для дарогі. / Сядзьма на калодзе, пагаворым аб прыгодзе.
У адно вуха ўвайшло, а ў другое выйшла
Адным вухам слухае, а другім выпускае. / У адно вуха ўпусьціў, а ў другое выпусьціў.
Валасы становяцца дыбам
Шапка на галаве расце./ Аж шапка паднялася. / Нешта за каўнер бярэ. / Вочы слупам сталі. / Дрыжыкі працінаюць. / З капылоў далоў.
Ваўчыны апетыт напаў
Конская вожыка напала. / Пропасці напалі. / Прагліца напала. / Як не ў сябе. / Як тры дні не еў./ Як з галоднага краю вырваўся. / Як ніколі хлеба ў вочы не бачыў. / Як на голад. / Ёсьць як валоў шэсць. / Не ў свой дух.
Лунаць у аблоках
Пра нябесныя мігдалы думаць. / Пра нябесныя ясноты марыць. / У надхмар'і лунаць.
У чужы манастыр са сваім статутам не ходзяць
З сваёю цаною на кірмаш не едуць. / У чужую парафію са сваім звычаем не прыходзь. / У чужой бажніцы свечкі не папраўляй.
Прыйшло ў галаву
У галаву ўроілася (зайшло). / У каўтуне закруціла. / У галаве закруціла. / Каўтун завіў.
Устаўляць палкі ў колы
Дарогу перасякерваць (перасякаць, заступаць). / Шостку падкідаць. / На перашкодзе стаяць.
Выедзенага яйка (ламанага гроша) не варта
Выскваркі не вартыя. / Зломанага шэлега ня вартыя. / Гарэлага шэлега не дам. / Тры грошы не вартыя.
Выйшаў сухім з вады
Пабыў у вадзе і не мокры нідзе. / Дарма прайшло.
Дурны, як корак (як пень / як сівы канін)
Дурны, як даўбешка (як доўбня, як пень, як авечка, як цецярук, як баран, як свіння, як пута, ях халява, як хамут, як бязмен). / Абух абухам.
Вочы б мае не глядзелі
Брыдка глядзець. / На вочы б не бачыць. / Гадка пазіраць.
Голы як сокал
Галы як бізун (як палец, як костка, як стары венік). / Галы як стой. / Гол як кольк. / Галы гальцам. / Салому сячэ, пірагі пячэ, сенам падмазвае.
Голад не цётка
Голад не дзядзіна, з'ясі і крадзенае. / Голад не цётка, з'есць, што патрапіць. / Голад не свой брат. / Галоднаму ўсё смакуе. / На галодны зуб усё смачна. / Галоднаму асцюкі не колюцца. / Чорт з галаду і мухі еў.
Гарбатага магіла выправіць
Гарбатага хіба гроб выпрастае (паправіць). / Гарбатага выпрастае магіла, а ўпартага дубіна. / Крывога дрэва не выпрастаеш. / З дугі аглоблі не зробіш. / Калі пень, то і будзе пень.
Ганяцца за двума зайцамі
На сем сукоў садзіцца. / Дзьвюх сарок за хвосг трымаць. / Два зайцы гнаць.
Гары сінім агнём
Гары яно гарам. / А няхай яно дымам возьмецца. / Хай яго агні высмаляць. / Хай яно пяруном (пылам) пойдзе. / Няхай тут усё дымам сядзе. / Каб яно дагары з дымам пайшло. / Бадай ты без агню згарэў. / А няхай ты згары. / Каб ты ўпапялеў. / Каб цябе агонь спаліў. / Агнём цябе запалі.
Рыхтуй летам сані, а зімой воз
Ладзь колы зімою, а сані летам. / На свята думай пра будень, а улетку пра зіму.
Гром не грымне - мужык не перахрысціцца
Не прыйдзе трывога не згадаеш і Бога. / Як трывога, тады ды Бога. / Пакуль перун не грымне, чалавек яму не паклоніцца. / Пакуль не загрыміць, мужык не перахрысьціцца.
Гусь свінні не таварыш
Мядзведзь карове не брат. / Воўк сабаку не радня. / Качар курыцы не пара. / Воўк казе не таварыш. / Раўня як свіння ды каня. / Багаты беднаму не брат. / Сыты галоднаму не раўня.
Даваць галаву на адсячэнне
Руку на адцон даваць. / Галаву на страце́нне даваць. / Рукі па локаць даваць адцяць. / Родам і плёну клясьціся.
Даць бярозавай кашы
Лазы даць. / Кія ўсыпаць. / Дубца даць. / Пугі ўліць. / Кулакамі пачаставаць.
даць дуба
Старэчай стаць. / Душою дрыгнуць. \ Бараду задзерці. / Жаба цыцкі дала.
даць маху
Пудла даць. / Не на тую нагу бот надзець. / Схібіць. / Спудлава́ць.
Даць па шыі
Каўнер (каўняра) памацаць. / Па шыі накласці. / У каўнер наўскладаць (налажыць). / Па карку заехаць. / Каўша даць.
Абое рабое
Абодва рабое. / Роўны з роўнага цешыцца. / Адзін аднаго (адзін другога) не перацягне. / Які ехаў, такую стрэў.
Рабіць з мухі слана
З камара каня рабіць. / З блыхі (з мухі) вала рабіць. / З ветру вяроўку віць. / Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля. / Скажы на кепаць, а дакладаць на локаць.
Справе - час, пацеху - гадзіна
Перш папрацуй, а тады і патанчы. / Была нядзеля - і мы дудзелі, цяпер серада - працуй, грамада. / Калі на лянок, а калі ў танак. / Гульня, ды не штодня. / Годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца.
Трымай кішэню шырэй
Кішэнь падстаўляй. / Заўтра з мехам прыходзь.
Днём з агнём не адшукаць
Са свечкаю (у руках) не знайсці. / І Саўка не знойдзе.
Да вяселля зажыве
Пакуль жаніцца, загаіцца. / Пакуль шлюб браць нічога не ведаць.
Дайсці да ручкі
На пусты канец сысьці (з'ехаць). / Ды пустога канца дажыць. / На нішто з'ехаць. / На пшык з'ехаць. / Ды пугаўя (да пужальна) дабіцца. / Ды няма нічога дайсці.
Дураням закон не пісаны
Дурны законаў не чытае, ды свае траўні. / Для вар'ята няма свята. / Дурны сабака і на гаспадара брэша.
Душа сышла ў пяткі
Ажно душа зайшлася. / І душы не было. / Душа ў пяты пайшла. / Душа трасецца. / Пад пяты коле.
Дыму без агню не бывае
Дзе не гарыць, там і не курыць. / Дзе дым, там і полымя. / Адкуль дым, адтуль і полымя. / Дзе сунічнік, там і суніцы. / І сабака напуста не забрэша. / Нездарма людзі гавораць. / Без прычыны і хвост не матляецца
Ледзь ногі цягнуць
Ледзьве ногі перастаўляць. / Ног не змяніць. / Ног змяніць не можа. / Ледзь ногі савае.
Каб ведаў дзе ўпадзеш, то саломкі б падаслаў
Каб чалавек ведаў, дзе спатыкнецца, дык абышоў бы тое месца. / Каб ведаў, дзе яма, то пераступіў бы. / Каб ведаў, дзе павалішся, лепей бы там сеўшы (лёг). / Калі б ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы.
Калі б ды каб выраслі ў роце грыбы
Каб не хмель ды мароз, ён бы тын перарос. / Каб на дзятла не стралец, быў бы дзяцел маладзец. / Каб не плеш, дык і лысы не быў бы. / Кап, кап ды не цячэ. / Не здарылася б беды, каб конь не быў худы. / Што пра тое гаварыць, што не мае быць.
Калі здаецца трэба перахрысціцца
«Мусіць» за вуха ўкусіць. / Здаецца, што й спявак смяецца. / Няхай не здаецца благой авечкі. / Як здаецца, то хрысьціся. / Перахрысьціся, калі здаецца.
Яшчэ такі не нарадзіўся, хто б усім спатрэбіўся
Яшчэ гэткі не спаткаўся, каб усім ён спадабаўся. / І Бог усім не дагодзіць.