У Чашніцкім раёне, Віцебскай вобласці, ёсць вёска з прыгожай назвай Белая Царква. Тут знаходзяцца руіны Траецкай царквы, закладзенай у канцы 16 стагоддзя. Прыблізная дата пабудовы - 1597-1598 года. Па іншай версіі, будаўніцтва пачалося ў першай палове 17 стагоддзі.
Храм меў рысы ранняга барока. Чаму меў? Сённяшні стан, на жаль, - гэта разваліны, хоць і ў спісе на рэканструкцыю. Нягледзячы на гэтае, месца выглядае проста фантастычна.
Гісторыя будаўніцтва царквы даволі заблытаная і мае некалькі вэрсіяў. Лічыцца што Багдан Паўлавіч Сапега заклаў у гэтых краях базыльянскі кляштар. Пры якім узведзена драўляная царква Святой Тройцы. А ўжо пазней, пры Льве Сапегі, пабудаваны мураваны храм.
Манастыр пабудавалі на беразе азёры Галаўля, сёння - Чарэйскае, ён атрымаў назву - Белацаркоўскі.
Архітэктура "Белай" царквы
Цікавая асаблівасць храма - яго абарончае прызначэнне. Аб гэтым сведчаць таўшчыня сцен вежы: 1,75 - 2 метры. Вежа-званіца займае дамінуючае становішча ў архітэктуры Траецкай царквы. Па форме яна квадратная, трох'ярусная, сіметрычная, з арачнымі вузкімі аконнымі праёмамі.
Манастыр часоў Льва Сапегі не захаваўся. З 1838 года яго поўнасцю зачынілі. Тыя руіны царквы, якія мы бачым сёння - гэта вынік разбурэння храма ў 1930 годзе. Па фатаграфіях 1916 года добра відаць, што вакол яшчэ былі гаспадарчыя пабудовы.
Асноўны аб'ём храма мае прамавугольную форму, якая раней завяршалася апсідай (разбурана). Бакавыя сцены падзелены масіўнымі пілястрамі з шырокімі аркамі. Пра ўнутраны строй і інтэр'ер амаль нічога невядома.
Паглядзіце агляднае відэа, так выглядаюць руіны Траецкага храма на заходзе:
Дарога да вёскі Белая Царква зойме каля 2,5 гадзін з Мінску. Адлегласць парадку 170 кіламетраў. Штогод у гэтых месцах праводзіцца папулярны фестываль SPRAVA.
У Чарэі знаходзіцца старажытны уніяцкі храм 17 стагоддзя. Больш цікавых месцаў і славутасцяў - на мапе Беларусі.