Вёска Бастуны не самае папулярнае месца для турыстаў, але ўсё ж такі адзін цікавы архітэктурны помнік тут ёсць - гэта аднайменная чыгуначная станцыя "Бастуны". Незвычайны будынак з рысамі архітэктуры мадэрн і так званага закапанскага стылю можна ўбачыць на скрыжаванні вуліц Савецкай і Кастрычніцкай.

Бастуны, Беларусь

Вядома, што сама станцыя ў Бастунах з'явілася яшчэ ў 1884 годзе, аднак мураваная пабудова пазнейшая і адносіцца да першай паловы 20 стагоддзя. Верагодна пабудаваная ў перыяд, калі вёска ўваходзіла ў склад міжваеннай Польшчы.

Чыгуначная станцыя ў вёсцы Бастуны

Будынак мае складаны ламаны дах з фігурным фронтам. З боку чыгуначнага палатна франтон больш трохкутны. Падобны праект вакзала можна ўбачыць у суседніх Беняконях, а таксама ў Няхачаве і Азярніцы.

Чыгуначная станцыя Бастуны

Ніжэй кропка з адзнакай месца, дзе знаходзіцца вакзал:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую таксама паглядзець касцёл Святога Юрыя ў Осава.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя