Горад Барысаў складаецца з дзвюх частак, якія падзелены ракой Бярэзіна. Што цалкам лагічна - адна частка Барысава новая, другая - старая і больш гістарычная, менавіта там сканцэнтраваны асноўныя славутасці. Акрамя Васкрасенскага сабора і касцёла Раства Дзевы Марыі можна агледзець гандлёвыя рады, некалькі сінагог, забудову канца 19 – першай паловы 20 стагоддзя, а таксама даволі цікавы будынак былой жаночай гімназіі.

Барысаў
Старая частка горада Барысава

На сённяшняй вуліцы Інтэрнацыянальная раней знаходзіўся сінагагальны двор, дамінанта якога была Вялікая сінагога.

Барысаў сінагога

Будынак датуецца 1912 годам і хутчэй за ўсё да яго тут стаяла драўляная сінагога. У сярэдзіне мінулага стагоддзі пабудову грунтоўна перабудавалі, змяніўшы цалкам архітэктуру.

Барысаўская сінагога

Першапачаткова сінагога была аднапавярховая з высокімі арачнымі вокнамі, трохкутным франтонам і багаццем дэкаратыўных элементаў.

Вуліца Барысава дзе стаіць касцёл.
вуліца Інтэрнацыянальная дзе стаіць касцёл Дзевы Маріі

Праз дарогу была і яшчэ адна сінагога (Камсамольская 78), падысці да яе блізка праблематычна. Будынак таксама моцна перабудаваны і амаль не захаваў ніякіх аўтэнтычных элементаў.

Сінагога ў Барысаве

Каля сабора звернеце ўвагу на гандлёвыя рады - гэта комплекс будынкаў, які датуецца 1892 годам.

Гандлёвыя рады Барысаў

Старая паштоўка Барысаў
Старая паштоўка 1919 года, крыніца: Muzeum Fotografii w Krakowie, be-tarask.wikipedia

Рады перапляліся са сваімі сучаснымі аналагамі, ярка вылучаючыся неакласічнай архітэктурай на іх фоне.

Гандлёвыя рады Барысаў

Увесь комплекс гандлёвых радоў Барысава складаецца з 4 прамавугольных будынкаў, якія першапачаткова складаліся са 112 крам. У савецкі і пазнейшы час нешта было перабудавана, нешта перапрафілявалася пад іншыя патрэбы, аднак агульнае аблічча з большага захавана.

Гандлёвыя рады ў Барысаве

Прыемна, што месцамі бачны дэкор: франтоны, рызаліты, карнізы і нават 2 пінакля.

Гандлёвыя рады Барысаў

Сабор у Барысаве

Абышоўшы гандлёвыя рады ўвагу прыцягвае цагляны будынак з арачнымі вокнамі - гэта частка жылой забудовы першай паловы 20 стагоддзя.

Што цікавага паглядзець у Барысаве?

Крыху далей па вуліцы можна знайсці яшчэ некалькі падобных будынкаў: былое яўрэйскае вучылішча "Талмуд Тора", педвучылішча і яшчэ адну сінагогу "Хеўрэ тылім".

Былая гімназія Барысаў

Звярніце ўвагу і на старадаўнія дамы ўздоўж вуліцы 3-га Інтэрнацыяналу.

Горад Барысаў

Ніжэй кропка з месцам дзе размяшчаюцца барысаўскія гандлёвыя рады, менавіта адсюль будзе зручна пачаць агляд славутасцяў горада:

У 20 хвілінах язды ад Барысава знаходзіцца горад Крупкі тут будзе цікава паглядзець сядзібу Свяцкіх.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары