На мой погляд адна з самых цікавых пабудоў у Баранавічых, у архітэктурным плане, - гэта дом на вуліцы Фралянкова 50. Будынак датуецца 1902 годам і амаль ва ўсіх крыніцах інфармацыі згадваецца як акруговае акцызнае ўпраўленне. Гэта значыць, тут размяшчалася служба, якая збірала падаткі за вытворчасць і рэалізацыю алкаголю.

Прыгожы будынак у Баранавічах

Гэты эклектычны будынак па-свойму можна лічыць адлюстраваннем цэлай эпохі ў гісторыі Баранавіч. Да таго ж унікальнасці дадае той факт, што такая забудова ў горадзе амаль не захавалася.

Баранавічы старая паштоўка
старая паштоўка 1910 года, з сайта 1871, калекцыя Урусава Алега

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ў сценах будынка размяшчалася польская дзіцячая школа. Пры савецкай уладзе - кантора НКУС, затым "Дом Піянераў", а да 2009 года тут функцыянаваў філіял Баранавіцкага эканоміка-юрыдычнага каледжа.

Стары дом у Баранавічах

Сёння гэты стары двухпавярховы асабняк пустуе. Былі навіны, што ў 2013 годзе будынак набылі на таргах і нават планавалі рэстаўраваць, але да фактычных работ так і не пачалі.

Баранавічы старое здание

Гэты незвычайны дом знаходзіцца каля чыгуначнага вакзала, праз дарогу ад “Музея Чыгункі”, ніжэй кропка з пазнакай на мапе:

Недалёка ад Баранавічаў можна паглядзець драўляную сядзібу Рэйтанаў, а таксама капліца гэтага роду.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя