Гарадскі пасёлак Астрына знаходзіцца ў Шчучынскім раёне, Гродзенскай вобласці і мае дастаткова багатую гісторыю. Першыя пісьмовыя згадкі адносяцца да сярэдзіны 15 стагоддзя, у розныя перыяды гэтымі землямі валодалі: Хадкевічы, Пацы, Зянковічы. Ёсць і цікавыя славутасці: Спаса-Праабражэнская царква, касцёл Святой Терэзы, помнік Алаізы Пашкевіч, а таксама радавая забудова канца 19 - першай паловы 20 стагоддзя. Акрамя таго ў Астрыне захаваліся дзве сінагогі - менавіта пра іх раскажу падрабязней.

Гарадскі пасёлак Астрына

Сінагогі датуюцца 1916 годам, пабудаваны на месцы сваіх драўляных папярэднікаў.

Сінагогальны двор у Астрыне

Вялікая сінагога, яна ж халодная, мае цікавейшую архітэктуру і вылучаецца арачным рызалітам. Фасад атынкаваны і пафарбаваны, сцены рассечаныя пілястрамі і карнізам.

Астрына

Сінагогі Беларусі - Астрына

Бакавыя сцены, а таксама задні фасад, больш сціплыя, але і яны не пазбаўлены архітэктурных элементаў.

Астрына сінагога

Габрэйская спадчына ў Астрыне

Даволі доўга астрынская сінагога выкарыстоўвалася як Дом культуры, але апошнія некалькі гадоў будынак стаіць закінутым. У 2021 годзе з'явілася інфармацыя, што пабудову выкупіў бізнесмен з Самары, які планаваў тут арганізаваць музей яўрэйскай культуры.

Былая сінагога ў Астрыне

Па суседстве стаіць малая сінагога (Бейт Мідраш), яна ж цёплая, дзіўна, што будынак амаль цалкам захаваў першапачатковае аблічча і не быў перабудаваны. Сёння гэтая пабудова поўнасцю закансерваваная.

Малая сынагога ў Астрыне

Вялікая сінагога ў Астрыне

Акрамя сінагагальнага двара ў Астрыне будзе цікава агледзець радавую забудову, прадстаўленую адно і двухпавярховымі цаглянымі будынкамі.

Гарадскі пасёлак Астрына, Беларусь

Радавая забудова ў гарадскім пасёлку Астрына

Некаторыя з іх адрэстаўраваны і выглядаюць вельмі нядрэнна, іншыя - відавочна чакаюць рамонту.

Астрына Беларусь

На цэнтральнай плошчы звярніце ўвагу і на самы старажытны аб'ект гарадскога пасёлка - праваслаўны храм 1865 года.

Царква ў Астрыне

Ніжэй кропка з адзнакай месца, дзе знаходзіцца сінагога ў Астрыне:

У гэтых краях таксама рэкамендую наведаць Шчучын, дзе можна паглядзець на палац Друцкіх-Любецкіх и манастыр піяраў.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары