Астравец – лічыцца адным з самых хуткарослых гарадоў Беларусі, да таго ж знаходзіцца ў даволі турыстычным рэгіёне (недалёка Ашмяны, Крэва, Гальшаны, Гервяты і Баруны). Для начлегу і адпачынку ў Астраўцы ёсць 2 буйных гасцініцы, асноўная з якіх - Sun Hotel, адкрытая ў 2016 годзе.
Гатэль прапануе некалькі варыянтаў размяшчэння: класічны двухмесны нумар, палепшаны з двума ложкамі і вялікі нумар з гасцінай. Таксама можна дадаткова замовіць сняданак і нават вячэру. Кошты пачынаюцца ад 100 рублёў за адну ноч.
Класічны нумар у гатэлі Sun Hotel - гэта двухспальны ложак у прасторным пакоі, халадзільнік, працоўнае месца, балкон і сумешчаны туалет з душам. Вялікі плюс - што ёсць кандыцыянер, тэлевізар з Wi-Fi, а таксама прыемныя дробязі ў выглядзе мінеральнай вады і гарбаты.
Па інтэр'еры тут моцная сярэдзіна. Чакаць звыш рамонтаў або дызайнерскага цуду - не варта, аднак каб з камфортам ночыць гэтага часцяком і не трэба.
Галоўны гатэль Астраўца размяшчаецца ў самым цэнтры горада, так што пры жаданні можна прагуляцца да касцёлу, парку, альбо да гандлёвага цэнтра Zami.
Ацаніць сняданак і вячэру не змагу, не браў, аднак калі вам зручна, то кошт цалкам адэкватны - 15 рублёў. У гатэлі ціха, хуткае засяленне без складаных формаў і горы не патрэбных папер. Да таго ж склалася ўражанне, што ў гатэля не самая вялікая загружанасць, а для кліентаў - гэта толькі да лепшага. У будынку ёсць мацоўня, тэнісны стол і нават аэрахакей. На першым паверсе - бар і рэстаран.
Забраніраваць нумар у гатэлі можна праз агрэгатар, альбо па званку 80447041144, як вам зручней. Ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:
Ад Астраўца раю з'ездзіць у Варняны дзе будзе цікава паглядзець касцёл Святога Юрыя, а таксама незвычайную вежу на востраве.
Як дабрацца ў Астравец?
Каб дабрацца ў горад Астравец з Мінска, можна скарыстацца некалькімі спосабамі:
- Аўтамабіль:
- На аўтамабілі адлегласць ад Мінска да Астраўца складае прыкладна 170 км. Час у дарозе зойме каля 2,5-3 гадзін. Маршрут праходзіць па трасе М6 і Р45.
- Аўтобус:
- Рэгулярныя рэйсы аўтобусаў адпраўляюцца з Цэнтральнага аўтавакзала Мінска. Час у дарозе складае каля 3-4 гадзін у залежнасці ад маршруту і прыпынкаў. Расклад і білеты можна даведацца на сайце аўтавакзала або ў перавозчыкаў.
- Цягнік:
- На дадзены момант прамых цягнікоў з Мінску у Астравец няма, але можна скарыстацца прыгараднымі цягнікамі ці электрычкамі да станцыі Гудагай, а адтуль на мясцовым транспарце да Астраўца. Таксама можна перасесці на аўтобус на адным з прамежкавых пунктаў.
- Зборы:
- Можна скарыстацца паслугамі таксі, але гэта будзе даражэйшы варыянт. Час у шляху прыкладна такое ж, як і на аўтамабілі - каля 2,5-3 гадзін.
Выбар транспарта залежыць ад пераваг па часе і бюджэце.