Адна з славутасцяў Свіслачы, Гродзенскай вобласці - гэта мемарыяльны комплекс "Асілак" з масіўнай статуяй у цэнтры. Мемарыял урачыста адкрылі ў ліпені 1989 года, да 45-й гадавіны вызвалення горада ад нямецкай акупацыі. Ідэя такога незвычайнага помніка належыць мінскаму мастаку і скульптуру Цомпелю Паўлу Аксановічу. Разам з двума архітэктарамі, Казаковым і Карпюком, яны зрабілі спачатку невялікі прататып скульптуры, а потым паэтапна павялічвалі кожны медны ліст каб сабраць Свіслацкага волата.

Мэмарыяльны комплекс Асілак Свіслач

Помнік "Асілак" у горадзе Свіслач

Бронзавы манумент у выглядзе 14-метровага волата мясцовыя часам называюць"Босы". Ён сімвалізуе простага чалавека, гатовага абараняць свой дом і родную зямлю.

Памнік Асілак

Помнік "Асілак" у горадзе Свіслач

Асілак знаходзіцца на ўскраіне горада, ніжэй кропка з размяшчэннем гэтай славутасці на мапе:

Свіслач цікавы горад, раю паглядзець былую гімназію з шыкоўным порцікам, месца дзе была сядзіба Тышкевічаў і парк, а таксама прагуляцца па гістарычным цэнтры.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары