А вы ведалі, што калісьці ў Маладзечна была свая Трыумфальная арка? Яе пабудавалі ў першай палове 20 стагоддзя, на мяжы тагачаснага мястэчка і фальварка Гелянова. Усё пачалося з таго, што для польскіх вайскоўцаў у гэтых краях з 1922 года ўзводзіўся ваенны гарадок, дзе размясціўся гарнізон 86-га пяхотнага палка (Мінскі стралковы полк). Колькасць жыхароў хутка павялічвалася, што па сутнасці і прывяло да таго, што ў 1929 годзе Маладзечна атрымлівае афіцыйны статус горада. У тым жа годзе ўрачыста адкрылі і Маладзечанскую Трыўмвальную арку, будаўніцтва якой вялося ў гонар кіраўніка Другой Рэчы Паспалітай Юзэфа Пілсудскага.

Дзе знаходзілася Трыўмфальная арка ў Маладзечне?
Прыкладнае размяшчэнне аркі на сучасным ландшафце

Арка выглядала па-сапраўднаму ўражліва і называлася "Мінскай брамай". З боку старой часткі горада прахожыя бачылі статуі рыцараў і львоў, а па баках ішла невялікая балюстрада з дарыйскімі калонамі (па чатыры штукі). Сцены ўпрыгожвалі барэльефы на розныя вайсковыя тэмы.

Трыумфальная арка маладзечна
1929 крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe Poland
Дзе была арка ў Маладзечне?
1938 год
крыніца: Kolekcja Zofii Żurawskiej

З іншага боку брама прыцягвала ўвагу сваім другім паверхам, дзе размяшчалася невялічкая капліца, адкуль каплан дабраслаўляў салдат падчас ваенных урачыстасцяў. На самым версе аркі нейкі час стаяла статуя рыцара з мячом і паднятай паходняй, але яшчэ ў 30-ыя гады скульптуру дэмантавалі, замяніўшы на флагшток.

Трыумфальная арка ў Маладзечне на старых фота
1930 год
крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe

У інтэрнэце ёсць некалькі версій і здагадак аб тым, дзе дакладна знаходзілася арка. Усе яны адрозніваюцца літаральна на метры. Добрым арыенцірам служыць дом па вуліцы Машэрава 2, брама размяшчалася з ім амаль на адным узроўні.

Прыпынак Драмтэатр Маладзечна

Польская арка ў Маладзечне
Прыкладна на гэтым месцы стаяла брама, выгляд з боку стадыёна (зваротная частка аркі).

З капліцай, якая была ў арцы, звязана цікавая гісторыя, дакладней з яе звонам. Пасля таго як горад Маладзечна ўвайшоў у склад БССР у 1939 годзе ўсе польскія атрыбуты і статуі дэмантавалі. Выключэннем не стаў і звон. Затым многія з гэтых прадметаў надоўга зніклі з поля зроку, застаючыся забытымі на складах і ў Дамах Культуры. І тут нечакана гэты звон знаходзяць у Менску, па адрасе праспект Незалежнасці 16, у доме з гадзіннікавай вежай.

Страчаная спадчына Маладзечна
Фатаграфія зроблена пасля 1930 года
Старое фота Маладзечна, від на арку
1933 год
крыніца: архіў Уладзімера Садоўскага з сайта molodechno.net

У савецкі час арка хоць і была пазбаўлена дэкаратыўных вынаходстваў, але ўсё яшчэ заставалася цэлая. Каля падножжа брамы вырашылі захаваць статуі львоў, на якіх так любілі фатаграфавацца дзеці таго перыяду.

Сітуацыя стала мяняцца ў 60-ыя, калі Маладзечна ўсё мацней разрастаўся. Былое Гелянова, якое раней лічылася ўскраінай, ушчыльную наблізілася да новага цэнтра горада.

Арка ў 1950 годзе
Так выглядала арка ў 50-ыя, тут жа знаходзілася аўтобусная станцыя.

Пасля таго як скончылася будаўніцтва рэгіянальнай трасы Р56, ужо актыўна загаварылі аб тым, што Мінскую браму неабходна знесці. Галоўная прычына - сустрэчным машынам складана раз'ехацца ў вузкай арцы. Альтэрнатыўных варыянтаў рашэння праблемы не разглядалі і ў пачатку 60-ых Трыўмфальную арку знеслі.

Трыумфальная арка ў Маладзечне
Фота канца 50-ых гадоў

Сёння ніякіх напамінкаў аб гэтым унікальным помніку не захавалася. Хаця яшчэ некалькі гадоў таму на аўтобусным прыпынку “Драмтэатр” вісела прыгожая таблічка са стылізаванай выявай аркі і надпісам “Гелянова”.

Прыпынак Драмтэатр Маладзечна
Таблічка была ў верхнім левым куце

Раптам вам захочацца паглядзець гэтае месца, ніжэй адзнака на мапе з каардынатамі дзе раней стаяла брама.

У старой частцы горада можна ўбачыць былы манастыр трынітарыяў і Пакроўскую царкву.

1 КАМЕНТАР

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя