Шпацыруючы па цэнтральнай частцы Мсціслаўля можна пазнаёміцца з радавой забудовай горада канца 19 - першай паловы 20 стагоддзя. Тут і былы будынак воінскай управы, дваранскі сход "Парыж", земская ўправа, адрэстаўраваны заезны дом, казначэйства і вядома гандлёвыя рады.
Будынкі гандлёвых радоў выходзяць на вуліцы Пірагоўскую, Калініна і Камсамольскую. Усе пабудовы маюць розную архітэктуру, якую можна назваць эклектычнай (тут праглядаецца сумесь неакласіцызму і мадэрну).
Мсціслаўскія гандлёвыя рады пабудаваны з чырвонай цэглы і маюць адзін паверх. Што прыемна, усе будынкі і сёння выкарыстоўваюцца для гандлю.
Па суседстве размяшчаецца галоўная плошча горада - імя Пятра Мсціслаўца.
Тут жа помнік аднаму з першых беларускіх кнігадрукароў, манумент усталявалі ў 2001 годзе.
Каля езуіцкага касцёла знаходзіцца трохпавярховы будынак, дзе калісьці размяшчаўся гатэль “Парыж”.
А вось на фота ніжэй прыгожая двухпавярховая пабудова на вуліцы Леніна 28, у пачатку 20 стагоддзя тут працавала земская ўправа.
Ніжэй кропка з адзнакай гандлёвых радоў на мапе:
У Мсціславе таксама рэкамендую паглядзець комплекс кляштара кармелітаў з касцёлам Унебаўзяцця Дзевы Марыі і старадаўняе замчышча.