У самым цэнтры Свіслачы узвышаецца белы абеліск, гісторыя якога, як і горады ў цэлым, цесна звязана з дзейнасцю Вінцэнта Тышкевіча. Вядомы граф і дзеяч ВКЛ валодаў некалькімі маёнткамі на тэрыторыі Беларусі. Яму належаў шыкоўны палац у Лагойску, сядзіба Дубае, і сама Свіслач дзе была паляўнічая рэзідэнцыя, ад якой на жаль захаваўся толькі падмурак.

Што за стэла ў горадзе Свіслач?

Вінцэнт Тышкевіч актыўна ўкладваўся ў развіццё Свіслачы пры ім горад сапраўды расквітнеў і верагодна дасягнуў свайго эканамічнага піка. Абеліск граф паставіў у гонар важнай гарадской падзеі - Свіслацкага кірмашу на якой з'язджалася вялізарная колькасць людзей.

Кірмаш у Свіслачы старое фота
даваенны здымак, крыніца: Сьвіслацкі краязнаўчы музэй

Мемарыяльная калона ў горадзе Свіслач

Той стоўп які можна ўбачыць сёння - гэта копія збудаваная ў 2017 годзе. Арыгінальная стэла была разбурана ў 1939 годзе, лічыцца што тады была знойдзена і таямнічая капсула-часу з пасланнем, закладзеная ці ледзь не самім графам Тышкевічам: “Горад будзе квітнець, пакуль стаіць гэты слуп”.

Свіслач Тышкевічаў

Абеліск Тышкевічаў у горадзе Свіслач

Абеліск Тышкевічаў у горадзе Свіслач
фота Tomasz Wiśniewski, зроблена да 1918 года. Здымак з калекцыі Kazimier Lachnovič

Даволі нетыповы помнік аднавілі пры дапамозе мясцовых прадпрыемстваў, жыхароў горада і энтузіястаў. У выніку Свіслач дадала ў свой спіс славутасцяў яшчэ адзін унікальны аб'ект.

Абеліск Тышкевічаў у горадзе Свіслач

Помнік знаходзіцца ў самым цэнтры горада, паблізу да гістарычнай забудовы, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Яшчэ адзін важны гістарычны аб'ект Свіслачы, звязаны з імем Тышкевічаў - будынак гімназіі. Калі будзеце ў гэтых краях рэкамендую таксама паглядзець старадаўні касцёл у Гнезна.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары