На плошчы Свабоды ў Полацку ўзвышаецца 24-метровы абеліск-піраміда, пераўстаноўлены на гістарычным месцы ў 2009 годзе. Першапачатковы варыянт гэтага помніка з'явіўся ў далёкім 1850 з мэтай ушанаваць памяць загінуўшых падчас вайны 1812 года.

Помнік героям вайны 1812 года ў Полацку.

Помнік героям вайны 1812 года ў Полацку.

Полацкі манумент па форме неарыгінальны, было ўстаноўлена яшчэ каля 10 такіх жа каплічак па праекце архітэктара Антоніа Адаміні. Частка з іх захавалася ці былі адноўлены. У Беларусі дакладная копія абеліска знаходзілася ў аграгарадку Клясціцы і, відаць, у Чашніках.

Погляд на горад Полацк

Зрабілі манумент на Піцерскім ліцейным заводзе, а збіралі ўжо па месцы ў Полацку перад тагачасным Свята-Мікалаеўскім саборам.

Што за столб у Полацку?

У 30-ых гадах мінулага стагоддзя піраміду-абеліск вырашылі разабраць на каштоўныя металы, а на пастаменце ўсталявалі помнік Леніну. На здымку ніжэй відаць, што і будынак храма ўжо не ў лепшым стане.

Разбураны касцёл у Полацку
здымак да 1940 гады, з сайта be-tarask.wikipedia

Размова аб тым, каб аднавіць гэты помнік вяліся з 1988 года, былі і сціплыя спробы сабраць неабходныя сродкі. У выніку, працэс расцягнуўся амаль на 20 гадоў.

Помнік героям вайны 1812 года ў Полацку.

Сёння памятны манумент размяшчаецца на сваім гістарычным месцы, не хапае толькі старажытнага барочнага касцёла на заднім плане.

Полацк - самы стары горад Беларусі, багаты на славутасці. Абавязкова зазірніце ў Сафійскі сабор і будынак былой кірхі, дзе зараз размяшчаецца мясцовы краязнаўчы музей.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя