На вуліцы Пушкіна 211 у Бабруйску захаваўся шыкоўны помнік архітэктуры 20 стагоддзя – гарадскі асабняк Мірэнбурга. Гэты будынак аднапавярховы, Г-вобразнай формы, пабудаваны ў 1912 годзе ў архітэктурным стылі эклектыка.
Першапачаткова гэты прыгожы будынак належаў заможнаму жыхару Бабруйска – лесапрамыслоўцу Мірэнбургу. Які, як мяркуецца, і зрабіў заказ на будаўніцтва асабняка.
Цэнтральнае месца ў архітэктуры асабняка займае галоўны ўваход, які вылучаецца двухкалонным порцікам. Па перыметры будынка можна ўбачыць мноства цікавых дробязяў: ляпніну, карнізы і разнастайныя дэкаратыўныя элементы. На фасадзе таксама размяшчаецца лічба “1912” – дата заканчэння будаўніцтва.
Пасля рэвалюцыі 1917 года ў сценах гарадскога асабняка Мірэнбурга размясціўся радзільны дом (дарэчы ён быў першы ў Бабруйску), а дзейнічаў да 1927 года. Затым верагодна пабудова зноўку стала жылой, інфармацыі аб гэтым перыядзе няшмат. Ужо бліжэй да 80-ых, тут стаў адкрылі дзіцячы садок. З 1991 года пачаліся работы па рэканструкцыі будынку. Адна з унікальных асаблівасцяў бабруйскага асабняка – шэсць кафляных печаў-камінаў, якія даволі добра захаваліся і да тагож таксама былі адноўлены.
Ужо напачатку 21 стагоддзя ў былым асабняку Мірэнбурга размясцілася прадстаўніцтва Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі і музей спорту.
Ніжэ кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
Дарэчы ў Бабруйску ёсць яшчэ адна даволі характэрная пабудова гарадскога тыпу – драўляны дом купчыхі Кацнельсон.