Сабраў для вас 5 разнапланавых па сваёй архітэктуры касцёла з розных куточкаў Беларусі. Кожны з гэтых храмаў асаблівы і спадзяюся матывую вас паехаць у вандроўку па нашай краіне. У гэтым спісе будзе: Малая Бераставіца, Варона, Вішнева, Канстанцінава і Гарадзішча.

Храм Святога Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы

Па суседстве з гарадскім пасёлкам Вялікая Бераставіца знаходзіцца аграгарадок Малая Бераставіца, дзе захавалася некалькі помнікаў архітэктуры 19-га стагоддзя сярод якіх і касцёл Святога Антонія Падуанскага.

Малая Бераставіца

Храм будаваўся ў даволі складаныя часы, калі Малая Бераставіца належала Ваўкавыскім (ці Валкавіцкім). Яны пачалі ўзводзіць каменны храм у 1851 годзе, на месцы драўлянага папярэдніка. Але калі амаль усе будаўнічыя працы былі скончаны адбылося паўстанне 1863 года. Як вядома, пасля тых гістарычных падзей большасць каталіцкіх храмаў на тэрыторыі Беларусі закрылі, альбо яны былі перададзеныя праваслаўнай царкве. Такі ж лёс напаткаў і касцёл у Малой Бераставіцы.

Касцёл Святога Антонія Падуанскага

Малая Бераставіца касцёл

Каталікам будынак вярнулі ў 20-ыя гады, 20 стагоддзя, аднак набліжалася вайна і савецкая ўлада, якія не абяцалі нічога добрага. Касцёл па архітэктуры даволі незвычайны і нават дзесьці эклектычны. У ім адчуваецца змешвання стыляў рэнесансу і готыкі. Па форме будынак просты і прамавугольны, невялічкага памеру. Сцены ўпрыгожаны фальш-калонамі і арачнымі нішамі, адзіны элемент які адразу кідаецца ў вочы – маленькая вежка над уваходам.

Касцёл у Малай Бераставіцы

Касцёл Святога Тадэвуша ў Вішневе

Недалёка ад Смаргоні, калі рухацца ў бок возера Свір, знаходзіцца аграгарадок Вішнева дзе можна паглядзець касцёл Святога Тадэвуша, ён выкананы ў архітэктурным стылі класіцызм. Храм удала размешчаны на пагорку, злева ад яго месціцца вежа-званіца, а справа – мясцовыя могілкі.

Касцёл у Вішневе

Касцёл Святога Тадэвуша ў Вішневе

Будаўніцтва гэтага храма ў Вішневе распачалі ў 1811 годзе, а завяршылі ў 1820. Усе будаўнічыя працы вяліся на сродкі Сулістроўскіх, чый род тады валодаў гэтымі землямі.

Аграгарадок Вішнева

Касцёлы Беларусі

Пасля паўстання 1863 года, касцёл Святога Тадэвуша перадалі ў праваслаўную царкву, тады жа надбудоўваюць і невялічкі купал-вежу з “цыбулінкай” над алтарнай часткай храма.

Касцёл Святога Тадэвуша ў Гродзенскай вобласці

Пасля Першай сусветнай вайны будынак пацярпеў і стаяў пашкоджаным. Затым вернуты мясцовым каталікам і адноўлены. А ў 1935 годзе, віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі нанава асвяціў гэты храм. Ёсць і цікавы момант: калі скончылася Другая сусветная вайна касцёл у Вішневе не быў зачынены, а працягнуў функцыянаваць, як разумееце такое здаралася не тое каб часта.

Касцёл Вішнева

Бонус у Вішнева

Безумоўна варта ўвагі і званіца ў Вішневе, якая стаіць побач з касцёлам, але быццам і крыху паасобку.

Вежа ў вёскі Вішнева

Гэтая вежа двух’ярусная, са скатным дахам. Ейны падмурак і першы ярус выкладзены з бутавага каменя, а другі – з цэглы і тынкаваны. Пабудавана званіца ў 19 стагоддзі, прыкладна ў той жа самы час што і касцёл.

Званіца

Дарэчы, не блытайце гэты храм з касцёлам у Вішневе, што ў Мінскай вобласці.

Георгіеўскі касцёл у вёсцы Варона

Касцёл Святога Георгія ў Вароне быў пабудаваны яшчэ ў першай палове 18 стагоддзі. Ёсць нават звесткі, што першапачаткова гэты храм узводзіўся як кальвінскі збор.

Касцёл Святога Георгія ў Вароне

Храм можна аднесці да архітэктурнага стылю позняга барока, будаваўся ён з цэглы, а ўжо пазней быў атынкаваны. Будынак прамавугольны, з двухсхільным дахам, а галоўны фасад касцёла завершаны 3-ярусным атыкавым франтонам.

Георгіеўскі касцёл у вёсцы Варона

За савецкім часам будынак пацярпеў, а ад ягонага аўтэнтычнага аблічча засталіся ў асноўным толькі сцены. У навейшай гісторыі Беларусі касцёл цалкам аднавілі.

Варона

Незвычайны касцёл у Гарадзішчы

У храма які знаходзіцца ў Гарадзішчы доўгая і даволі заблытаная гісторыя. Вядома, што яшчэ ў 1640 годзе тут быў пабудаваны першы драўляны касцёл, на месцы якога сёння і знаходзіцца сучасны варыянт. Большасць крыніц інфармацыі сыходзіцца на тым, што мураваны варыянт касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай з’явіўся ў канцы 18 стагоддзя.

5 невялічкіх касцёлаў Беларусі

Гарадзішча - касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай

У 1866 годзе, касцёл у Гарадзішчы быў забраны ў праваслаўную царкву. Прыкладна ў той жа самы перыяд да храма была дабудавана вежа з купалам-цыбулінай, а таксама часткова зменены фасад. Аднак агульны архітэктурны стыль барока захаваўся.

Касцёл у Гарадзішчы

Касцёл у Гарадзішчы

Справа ад храма захавалася агароджа з бутавага каменя, а таксама брама 19 стагоддзя.

Брама касцёла ў Гарадзішчы

Крыху не спадабалася, што гарадская забудова вельмі псуе аблічча касцёла. Парадны ўваход быццам бы ўпіраецца ў глухую сцяну склада, а са зваротнага боку закінуты двухпавярховы дом. Выглядае гэты ўсё неяк не зразумела.

Незвычайныя касцёлы Беларусі

Гарадзішча касцёл

Гарадскі пасёлак Гарадзішча знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне, побач праходзіць рэгіянальная дарога Р5, якая злучае Навагрудак і сам горад Баранавічы. Калі рухацца па гэтай трасе не толькі зможаце заехаць у Гарадзішча, але і на шляху паглядзець яшчэ некаторыя цікавосткі Беларусі. Напрыклад былы храм Мальтыйскага ордэна ў Сталовічах.

Касцёл у вёсцы Канстанцінава

На рэгіянальнай трасе Р45 (Полацк-Катлоўка) размешчана мноства цікавых месцаў, адно з якіх – вёска з гучнай і прыемнай назвай Канстанцінава, дзе галоўная славутасць – касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Касцёл у вёсцы Канстанцінава

Канстанцінава касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Будаўніцтвы каменнага храма пачалі ў 20-ыя гады, 19 стагоддзя. Ёсць такая згадка, што будаўнічыя працы вяліся на сродкі нейкага Уладзіслава Пашкевіча-Талаконьскага, але скончыць касцёл цалкам так і не атрымалася. Нягледзячы на ​​гэта, касцёл у Канстанцінава ўсё ж адкрылі і асвяцілі ў 1826 годзе.

Касцёл Канстанцінава

Канстанцінава Беларусь

У архітэктурным плане касцёл неакласічны, часткова выкананы з бутавага каменю. Вакол храма ёсць агароджа і касцяніца, якія адносяцца ўжо да другой паловы 19 стагоддзя. Перад уваходам на тэрыторыю стаіць даволі цікавая троххарачная брама.

Канстанцінава брама

Справа ад касцёла можна ўбачыць невялікую драўляную пабудову – гэта былая плябанія, якая зараз па ўсёй бачнасці закінутая. Ёй на змену пабудавалі новы каменны дом, які хутчэй нагадвае гасцініцу ці катэдж.

Плябанія ў Канстанцінава

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь