Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вялікая Лысіца

Вялікая Лысіца – гэта вёска Нясвіжскага раёна, знаходзіцца недалёка ад трасы Р2, дзе галоўная цікавостка цагляная царква. Храм будаваўся на грошы прыхаджан і асвечаны ў 1918 годзе ў гонар Узвышэння Святога Крыжа (у некаторых крыніцах указваюцца іншыя даты 1914 і 1915).

Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вялікая Лысіца

Свята-Крыжаўзвіжанскую царкву можна назваць даволі нетыповай для Беларусі. Як бачыце на фота, храм не тынкованы і пабудаваны з чырвонай глінянай цэглы, а на падмурку з каменных блокаў, – так звычайна будавалі неагатычныя касцёлы таго перыяду.

10 праваслаўных храмаў Беларусі

10 праваслаўных храмаў Беларусі

Яшчэ адзін цікавы аспект гэтага храма – адбіткі рук будаўнікоў на цэгле. Падобныя сляды можна ўбачыць і на касцёле ў Рэпле. Хто ведае, можа гэтыя храмы выкананы з матэрыялаў з адной фабрыкі.

Адбіткі рук будаўнікоў на цэгле

Фасад упрыгожаны невялічкім порцікам на калонах, а сам храм вылучаецца вежай-званіцай. За савецкім перыядам, прыкладна з 60-ых па 90-ыя, царква ў Вялікай Лысіцы не дзейнічала, за гэты час абваліўся купал. Пасля таго як храм вярнулі вернікам, яго аднавілі і зноў адкрылі для ўсіх ахвочых. Знайсці гэтую царкву будзе нескладана, знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы Вялікай Лысіцы.

Царквы Беларусі Вялікая Лысіца

Што яшчэ паглядзець у гэтым рэгіёне? Літаральна за некалькі кіламетраў ад Вялікай Лысіцы можна наведаць былы маёнтак Абуховічаў у Вялікай Ліпе. Крыху далей, у аграгарадку Сноў, размясціўся адзін з самых шыкоўных помнікаў архітэктуры класіцызм у Беларусі – палац Рдултоўскіх.

Петрапаўлаўская царква ў вёсцы Дрысвяты

Дрысвяты – гэта цікавая вёска Браслаўскага раёна, размешчаная амаль на мяжы трох дзяржаў (Літвы, Латвіі і Беларусі), а багатая і даволі заблытаная гісторыя мястэчка дала неабходны турыстычны патэнцыял.  ГЭС “Дружба Народаў”. Ёсць і яшчэ некалькі годных славутасцяў, адна з якіх – царква святых Пятра і Паўла.

Петрапаўлаўская царква ў вёсцы Дрысвяты

10 праваслаўных храмаў Беларусі
1942 год

Праваслаўны храм будаваўся ў першай палове 20 стагоддзя, з 1907 па 1908. Архітэктура царквы даволі традыцыйная для таго перыяду часу і адносіцца да псеўда-рускага стылю. Петрапаўлаўская царква складаецца з 4 умоўных частак: вежа-званіца, сумешчаная з бабінцам, трапезная з пакоем святара, асноўны аб’ём храма і невялічкая пяцігранная апсіда.

Царква Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Дрысвяты

Царквы Беларусі - Дрысвяты

Царква ў Дрысвятах знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Школьная і Азёрная, калі ехаць па дарозе з Опсы, то міма будзе складана праехаць. У пасёлку таксама захаваўся прыгожы драўляны касцёл, замчышча на востраве, а таксама ўнікальны помнік тэхнічнага прагрэсу.

Траецкая царква ў Мсціславе

Адна з цікавостак Мсціслаўля – адноўлены будынак Траецкай царквы на цэнтральнай плошчы горада. Гісторыя гэтага храма пачалася яшчэ ў першай палове 19 стагоддзя. Першую мураваную царкву на гэтым месцы скончылі будаваць да 1819 года, аднак тая пабудова прастаяла адносна нядоўга. Пасля разбуральнага пажару храм адбудавалі на старым падмурку, – работы завяршыліся ў 1834 годзе.

Траецкая царква ў Мсціславе

Свята-Троіцкая царква адносіцца да архітэктуры класіцызму. Дамінанта помніка – высокая вежа-званіца. Паглядзіце на фота ніжэй, як выглядаў храм да рэканструкцыі.

Траецкая царква ў Мсціславе
Старая паштоўка, прыблізна 1906 год

Як і большасць цэркваў/касцёлаў на тэрыторыі Беларусі, гэты Мсціслаўскі храм закрылі з прыходам савецкай улады. Будынак часткова перабудавалі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя і доўгі час выкарыстоўвалі пад самыя розныя адміністрацыйныя патрэбы: тут быў і музей, і навучальная ўстанова, і нават архіў. Да пачатку 90-ых стан будынка вымушаў жадаць лепшага, а пазнаць у ім былую царкву было праблематычна. Аднак ініцыятыўныя людзі выступілі з праектам па рэканструкцыі старажытнага храма і ў 2007 годзе працэс запусціўся.

Траецкая царква ў Мсціславе

Доўгія работы па аднаўленні царквы скончылі прыблізна да 2016 года. Сёння гэты храм у Мсціславе дзейны і адкрыты для прыхаджан і гасцей горада. Адзін з галоўных артэфактаў, які тут знаходзіцца, – унікальная ікона Святога прападобнага Сілуана Афонскага. У Мсціславе таксама рэкамендую паглядзець Кармеліцкі касцёл і падняцца на гарадзішча.

Праваслаўны храм Мсціслаў
здымак 2020 года

Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Мількаўшчына

Мількаўшчына – гэта малая Радзіма пісьменніцы Элізы Ажэшкі (Паўлоўскай), дзе ў яе сям’і быў невялічкі маёнтак. Па праўдзе, зараз пра часы Паўлоўскіх нагадвае толькі музей і мемарыяльны валун на тым месцы, дзе была сядзіба. Затое ў вёсцы ёсць некалькі іншых цікавостак, напрыклад адна з якіх – Пакроўская царква, пабудаваная напачатку 20 стагоддзя.

Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Мількаўшчына

Будаўніцтвам гэтага храма займаўся адстаўны вайсковец Шырма Канстанцін Антановіч, які ў канцы 19 стагоддзя выкупіў у Паўлоўскіх маёнтак Мількаўшчына. Менавіта па яго ініцыятыве ў 1904 годзе пабудавана гэтая царква, якая мае ярка выяўленыя рысы архітэктуры гістарычна-рускага стылю. Акрамя гэтага храма ў Мількаўшчыне мог з’явіцца і драўляны касцёл, які  нават пачалі будаваць у 30-ыя гады, але работы так і не паспелі скончыць. У пасляваенныя гады будынак перабудавалі і сталі выкарыстоўваць як школу.

Вёска Мількаўшчына

Траецкая царква ў гарадскім пасёлку Рось

Адна з славутасцяў гарадскога пасёлка Рось – Траецкая царква, якую пабудавалі на месцы драўлянага папярэдніка ў 1908 годзе і скончылі ў 1911 годзе. Па архітэктуры царква адносіцца да псеўда-рускага стылю, а сам праект даволі тыпавы.

Траецкая царква ў гарадскім пасёлку Рось

Вылучаецца двухярусная вежа-званіца.

Траецкая царква ў гарадскім пасёлку Рось

Царква знаходзіцца недалёка ад цэнтра гарадскога пасёлка, на завулку Бальнічны 15. У Росі таксама варта паглядзець касцёл і будынкі часоў сядзібы Патоцкіх.

Царква Крыжаўзвіжанская ў Варацэвічах

Варацэвічы – гэта вёска ў Іванаўскім раёне, Брэсцкай вобласці, якая вядома тым, што тут нарадзіўся мастак, кампазітар і славуты вандроўнік – Напалеон Орда. У летапісе гэтыя землі згадваюцца яшчэ ў канцы 15 стагоддзя, як уладанне Мацвея Грычына. Адна са славутасцяў Варацэвічаў – гэта Крыжаўзвіжанская царква другой паловы 19 стагоддзі, выкананая ў традыцыйным для таго часу псеўда-рускім стылі.

Царква Крыжаўзвіжанская ў Варацэвічах

Падобныя храмы ў народзе атрымалі назву “Мураўёкі”, актыўна будаваліся пасля падаўлення паўстання 1863 года. Варацэвіцкая царква не стала выключэннем у гэтым плане, узводзілася ў 2 этапы. Спачатку асноўны аб’ём, а да 1882 года завяршылася будаўніцтва трох’яруснай вежы-званіцы.

10 праваслаўных храмаў Беларусі

Цікавы факт, у храме захоўваецца старажытная ікона з выявай Ісуса Хрыста, якую падараваў царкве сам Напалеон Орда. Таксама ў Варацэвічах можна паглядзець музей і адноўленую сядзібу Ордаў.

Царква Святога Міхала Арханёла ў Зембіне

Адна з цікавостак мястэчка Зембін – Міхайлаўская царква, пабудаваная напачатку 20 стагоддзя. Храм будаваўся на месцы драўлянага папярэдніка, які згарэў у пажары ў 1900 годзе. Па сваёй архітэктуры будынак адносіцца да рэтраспектыўна-рускага стылю, а над яго праектам працаваў інжынер Віктар Іванавіч Струеў. На яго рахунку таксама храм Аляксандра Неўскага ў Мінску, рэканструкцыя царквы ў Асінгарадку, будаўніцтва званіцы-брамы ў Барысаве і яшчэ дзясятак значных аб’ектаў.

Царква Святога Міхала Арханёла ў Зембіне

Свята-Міхайлаўская царква (Зембін)

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны царква ў Зембіне заставалася закрытай і была перададзена на баланс мясцовага калгаса, які выкарыстоўваў будынак пад склад сельгаспрадукцыі.

Царква Святога Міхала Арханёла ў Зембіне

У гісторыі храма ёсць даволі незвычайны факт: царкву моцна разбурылі падчас здымкаў фільма “Пераклічка”, які здымаўся ў Зембіне ў 1964 годзе. Для рэалізацыі задумкі рэжысёра алтарную сцяну Свята-Міхайлаўскай царквы ўзарвалі дынамітам, пасля чаго яе пратараніў танк Т-34. Ролю танкіста ў гэтым кіно выканаў даволі вядомы актор Мікіта Міхалкоў. Калі царкву пачалі аднаўляць у 2010 годзе, акцёру прапаноўвалі аказаць дапамогу, але ён прапанову праігнараваў.

Свята-Міхайлаўская царква
здымак з калекцыі Алены Паўлоўскай

У 2014 годзе ўсе аднаўленчыя работы былі скончаны, сёння царква дзейная, службы праводзяцца. У Зембіне будзе таксама цікава паглядзець руіны касцёла Унебаўзяцця Дзевы Марыі і былую мікву. Таксама раю з’ездзіць у вёску Мсціж, дзе некалі была сядзіба Слізняў.

10 праваслаўных храмаў Беларусі

Царква ў імя святой прападобнай Марыі Егіпецкай у горадзе Вілейка

Для тых, хто цікавіцца славутасцямі Беларусі, будзе вялікім сюрпрызам пачуць пра царкву названаю ў гонар Святой Марыі Егіпецкай. Такіх храмаў на тэрыторыі нашай краіны дакладна няшмат, а куды імаверней што ён усяго толькі адзін. Гэтая царква ў Вілейцы была пабудавана ў 1865 годзе, знаходзіцца ў самым цэнтры горада на плошчы Леніна.

Царква Святой Марыі Егіпэцкай у горадзе Вілейка

Узведзены, храм святой Марыі Егіпецкай, у рэтраспектыўна-рускім стылі і захаваўся без перабудоў.

Царква Вілейка

Царква Святой Марыі Егіпэцкай у горадзе Вілейка

Вілейская царква пабудавана па праекце інжынера і архітэктара Аляксея Полазава. Будаўніцтва вялося на грошы двараніна і саветніка Апалона Міхайлавіча Рэдкіна. Даволі нетыпова выглядае гадзінік у вежы. Такі атрыбут куды часцей сустракаецца ў ратушах, чым у праваслаўных храмах.

Праваслаўны храм у Вілейцы

Вілейка старое фота
Крыніца: «калекцыя Балзункевіча» з сайта Глобус Беларусі. Фота першай паловы 20-га стагоддзя.

Храм дзейны, штодня праводзіцца літургія, за выключэннем панядзелка. Побач размешчаны касцёл Крыжаўзвіжанскі, – яшчэ адна славутасць горада.

Горад Вілейка

Царква ў вёсцы Старое Высокае

У вёсцы з даволі незвычайнай назвай Старое Высокае, знаходзіцца цікавая па архітэктуры царква Святога Георгія, якая была пабудавана ў 1903 годзе на месцы драўлянага папярэдніка. Асвечаны гэты храм быў крыху пазней, у 1905 годзе. Па архітэктуры царкву можна аднесці да псеўда-рускаму стылю з элементамі эклектыкі.

Царква ў вёсцы Старое Высокае

Старое Высокае - царква Святога Георгія

Храм выкананы з цэглы і афарбаваны ў чырвона-белыя колеры, што надае яму незвычайны вонкавы выгляд. Акрамя таго царква пазбаўлена класічнай вежы-званіцы. Верагодна яе разбурылі ў перыяд Другой сусветнай вайны, альбо зусім не будавалі.

Царква ў вёсцы Старое Высокае

Яшчэ адна асаблівасць – бакавыя ўваходы, падобныя рашэнні нячаста ўбачыш у праваслаўных храмах.

Царква Старое Высокае

10 праваслаўных храмаў Беларусі

З 1917 года царква ў вёсцы Старое Высокае была зачынена. Службы ненадоўга аднавіліся з лістапада 1941 года, але ўжо пасля заканчэння вайны храм зноў закрываюць, нягледзячы на ​​пратэсты прыхаджан, якія нават сабралі ліст з 800 подпісамі.

Храм у вёсцы Старое ВысокаеХрам у вёсцы Старае Высокае

Цікавая царква ў вёсцы Старое Высокае

У 1962 годзе ў сценах царквы арганізавалі склад для ўгнаенняў, а крыху пазней будынак перапрафіліравалі пад мясцовы клуб. Вернікам царкву павярнулі толькі ў 2003 годзе.

Царква Святой Еўфрасінні Полацкай у вёсцы Бароўка

Вёска Бароўка, Віцебскай вобласці, – гэта своеасаблівы прыгарад Верхнядзвінска, дзе ёсць некалькі невялічкіх славутасцяў. Мабыць галоўная з якіх – гэта праваслаўная царква Святой Еўфрасінні Полацкай, пабудаваная ў першай палове 19 стагоддзя.

Царква Святой Еўфрасінні Полацкай у вёсцы Бароўка

Храм мае даволі традыцыйную архітэктуру з элементамі стылю класіцызм. Будаваць будынак пачалі ў 1840, а скончылі ў 1844 годзе. З 1930 года царква зачынена. За савецкім часам тут размяшчаўся склад для ўгнаенняў, затым мясцовы клуб і нават будаўнічая майстэрня. Пасля таго як царкву вярнулі вернікам у 1992 годзе, пачалася рэканструкцыя. За час гэтых работ быў адноўлены іканастас, адрамантавана вежа-званіца, атынкаваны сцены і заменены вокны. Сёння храм дзеючы, размяшчаецца на галоўнай вуліцы вёскі Бароўка.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь